Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь наўрад ці можа разьлічваць на значныя інвестыцыі з боку Італіі, прычым гэта тлумачыцца, хутчэй за ўсё, пазіцыяй Еўразьвязу. Такое меркаваньне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Італіі ў Беларусі Джавані Чэруці 4 студзеня, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля сустрэчы з прам`ер-міністрам Уладзімірам Ярмошыным.
У 2001 годзе паміж Беларусьсю й Расеяй пачне разьвівацца яшчэ адзін бок супрацоўніцтва. Ён датычыцца сумесных распрацовак у галіне аэракосмасу. З гэтай мэтай у міністэрстве эканомікі вядзецца падрыхтоўка матар`ялаў для падпісаньня пагадненьня з РФ аб утварэньні міжнароднай фінансава-прамысловай групы "Аэракасьмічнае абсталяваньне".
Краіны з найгоршым паказчыкам у гэтай сувязі Калумбія, Расея й Сьерра-Леонэ. Згодна інфармацыі па абароне правоў журналістаў з 24 журналістаў, што загінулі ад рук невядомых у 2000г., як мінімум сталі ахвярай запланаванага забойства ў тых краінах, дзе звычайна злачынцы застаюцца безпакаранымі. У 1999г. такіх забойстваў было 34, зь якіх дзесяць здарыліся ў зоне ваенных дзеяньняў у Сьерра-Леонэ.
Паседжаньне Каардынацыйнай Рады Дэмакратычных сілаў пройдзе ў Менску 5студзеня. На ім працягнецца абмеркаваньне працэдуры и мэханізма выбару аднаго кандыдата ад аб`яднанай беларускай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2001 года. нагадаем, што зараз называюцца прозьвішчы трох - лідара " Рэгіянальнай Беларусі" Сямёна Домаша, экс-прэм`ера Міхаіла Чыгіра, а таксама лідара ФПБ Ўладзімера Ганчарыка. Магчымыя кандыдаты правялі ўжо кансультацыі зь лідарамі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у КРДС.
33-гадовы Сяргей С. - адзін з абвінавачваемых у выкраданьні журналіста Зьміцера Завацкага, забойстве кіраўніка беларускага адзьдзяленьня "Рускага нацыянальнага адзінства" Глеба Самойлава, азербайджанскай сям`і і іншых злачынствах - катэгарычна адмаўляе сваю віну. Пра гэта ён піша ў лісьце сваім родным са следчага ізалятару (па просьбе сям`і прозьвішча С. не называецца).
У 1999-2000 гадах Магілёўскім аблвыканкамам былі дапушчаны парушэньні пры расходаваньні сродкаў на ўтрыманьне апарату сваіх упраўленьняў. У 1999 годзе Магілёўскім аблвыканкамам на сваё ўтрыманьне была зрасходавана сума, якая на 37 адсоткаў перавышала запланаваную. Значныя сродкі былі патрачаны на набыцьцё аўтамабіляў, кандыцыянераў, сродкаў аўтасігналізацыі, магнітолаў, аплату паслугаў сотавай сувязі. Гэты і іншыя вынікі комплекснай праверкі працы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Магілёўскай вобласьці па выкананьні законаў і заканадаўства былі абмеркаваныя 4 студзеня на пасяджэньні аблвыканкама.
Польшча заклікала да правядзеньня міжнароднай інспэкцыі для праверкі сьцьвярджэньняў пра тое, што Расея нібыта разьмесьціла ядзерную зброю ў Каліненградзкай вобласьці, паведаміў 5 студзеня "Інтэрфакс".