Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёўскія чыноўнікі сябе не пакрыўдзілі 11:02, 05/01/2001
У 1999-2000 гадах Магілёўскім аблвыканкамам былі дапушчаны парушэньні пры расходаваньні сродкаў на ўтрыманьне апарату сваіх упраўленьняў. У 1999 годзе Магілёўскім аблвыканкамам на сваё ўтрыманьне была зрасходавана сума, якая на 37 адсоткаў перавышала запланаваную. Значныя сродкі былі патрачаны на набыцьцё аўтамабіляў, кандыцыянераў, сродкаў аўтасігналізацыі, магнітолаў, аплату паслугаў сотавай сувязі. Гэты і іншыя вынікі комплекснай праверкі працы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Магілёўскай вобласьці па выкананьні законаў і заканадаўства былі абмеркаваныя 4 студзеня на пасяджэньні аблвыканкама.
Падобная сітуацыя назіралася і ў 2000 годзе, паведамляе "Наша Свабода". Паводле зьвестак Мінстата, за першае паўгодзьдзе 2000 года прадпрыемствамі і арганізацыямі вобласьці было выкарыстана на выплату камандзіровачных расходаў і навучаньне спецыялістаў 2,8 мільёны даляраў ЗША, што ў паўтара разы больш, чым за аналягічны леташні перыяд. За 1999 год аблвыканкам на кветкі і сувеніры патраціў 3,5 мільёны рублёў, у 2000 годзе - 6,5 мільёны рублёў. Для параўнаньня: расходы па артыкулу "Аднаразовая дапамога тым, хто часова трапіў у галечу" за 1999 год склала 1,6 мільёны рублёў.