Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
24 журналісты забітыя ў 2000 годзе за выкананьне сваіх прафесійных абавязкаў 11:05, 05/01/2001
Краіны з найгоршым паказчыкам у гэтай сувязі Калумбія, Расея й Сьерра-Леонэ. Згодна інфармацыі па абароне правоў журналістаў з 24 журналістаў, што загінулі ад рук невядомых у 2000г., як мінімум сталі ахвярай запланаванага забойства ў тых краінах, дзе звычайна злачынцы застаюцца безпакаранымі. У 1999г. такіх забойстваў было 34, зь якіх дзесяць здарыліся ў зоне ваенных дзеяньняў у Сьерра-Леонэ.
Выканаўчы дырэктар Камітэту Энн Купер калі аб`яўляла статыстыку гэтага году адзначыла, "што хоць большасьць сьмерцяў адбыліся ў краінах, дзе йдзе грамадзянская вайна, яны не насілі выпадковы характар, але зьявіліся вынікам запланаванага забойства". Некаторыя загінулі падчас рэпартажаў з месца масавых дэманстрацыяў або трапілі ў засаду баявых дзеяньняў.
У сьпісе й наш Зьміцер Завацкі.. Поўны тэкст дакляду - увечар на нашым сайце.