 | ПАЛIТЫКА |  |

Месцазнаходжаньне целаў многіх чылійцаў, забітых у гады кіраваньня ваеннай хунты, застаецца невядомым 11:13, 08/01/2001

Прэзыдэнт Чылі Рыкардо Лагос агучыў 8 лістапада вынікі працы камісіі па правах чалавека, стваранай для вызначэньня месцазнаходжаньня астанкаў тысячаў людзей, забітых у гады кіраваньня ваеннай хунты. Па словах прэзыдэнта, была магчымасьць сабраць інфармацыю толькі пра 180 чылійцаў. Лёс соцен іншых застаецца невядомым. 
Настаўніцтва не дачакалася адказу 11:12, 08/01/2001

6 студзеня скончыўся месячны тэрмін, адведзены ўраду на рэагаваньне ліста са 168 тысячамі подпісаў работнікаў адукацыі з патрабаваньнем давесьці сярэдні настаўніцкі заробак да прамысловага. 8 студзеня - у першы дзень зімовых вакацыяў - настаўнікі выйдуць на працу, і калі гэтым днём прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі не атрымае адказу з Саўміна, прафсаюз распачне зь ім калектыўную спрэчку. Гэта настолькі складаная працэдура, што яна можа расьцягнуцца не на адзін месяц. 
Кожная менская аўтазапраўка - небясьпечная 11:11, 08/01/2001

У 2000 годзе Камітэт па наглядзе за бясьпечным вядзеньнем працы прамысловасьці й атамнай энергетыцы пры міністэрстве па надзвычайных сітуацыях (МНС) Беларусі прыпыніў дзейнасьць каля 600 аб`ектаў з-за таго, што яны рэальна пагражалі жыцьцю людзей. Усяго ў краіне за год былі правераныя больш за 11 тысячаў прадпрыемстваў і арганізацыяў. Такія зьвесткі прывёў старшыня камітэту Іван Клімчынскі на пашыраным пасэджаньні калегіі МНС 4 студзеня. 
Экс-міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава папярэджваюць 11:10, 08/01/2001

пра магчымыя правакацыі. Сям`я Лявонавых не выключае, што на пэўны час ім давядзецца пакінуць Менск. Невядомыя асобы пагражаюць былому міністру сельскай гаспадаркі Васілю Лявонаву, які на тры гады быў кінуты рэжымам за краты і толькі два месяцы таму вызваліўся. Пагрозы сям`і Лявонавых перадаюць людзі, якія спасылаюцца на дасьведчаныя крыніцы ва ўладных і сілавых стуктурах. Маўляў, даведзены загад альбо ізноў надзець на Лявонава кайданкі, альбо пазбавіцца яго інакш. 
Крымінальная справа за угнаеньні 11:09, 08/01/2001

Па фактах нерацыянальнага выкарыстаньня мінеральных угнаеньняў, выдзеленых Нараўлянскаму раёну за кошт сродкаў, якія прадугледжаны бюджэтам для мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, узбуджана крымінальная справа. Пра гэта 5 студзеня паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласьці Валерый Дулебянец. 
Лукашэнка прыняў нават амбасадара Мадакаскару. Амбасадар ЗША да сёньняшняга часу чакае 11:08, 08/01/2001

Беларускія ўлады працягваюць напружваць адносіны са Злучанымі Штатамі Амэрэкі. У мінулы чацьвер Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадара Рэспублікі Мадагаскар, сталая рэзыдэнцыя якога знаходзіцца ў Маскве. Відавочна, што мадагаскарскі дыплямат ня мог прыбыць у Менск раней за амэрыканскага амбасадара Майкла Козака, які чакае сустрэчы са спадаром Лукашэнкам ужо два з паловай месяцы, ды якому абяцалі прыняць ягоныя граматы яшчэ да канца лістапада. Увечар 5 студзеня амэрыканская амбасада ў Менску адрэагавала на ўручэньне Лукашэнку даверчых граматаў амбасадарам Мадагаскару, які апярэдзіў амбасадара ЗША Козака. 
Арганізатары страйку прдпрымальнікаў ацанілі вынікі гэтай акцыі на "выдатна" 11:07, 08/01/2001

Пяцідзённы страйк індывідуальных прадпрымальнікаў і асобаў, працуючых па найму, прайшла на "выдатна". Такое меркаваньне выказалі кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску. 
Штраф за акцыю ў Дзень правоў чалавека 11:06, 08/01/2001

вынесены ў мінулую пятніцу ў Віцебску. Буйному грашоваму пакараньню падвергліся актывісты Аб`яднанай грамадзянскай партыі Алена Залеская, Анатоль Захараў, Дзяніс Мускі й Сяргей Васенка, якія 10 сьнежня спрабавалі правесьці ў абласным цэнтры пікет, прысьвечаны 52-гадавіне прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалаввеак. Іх абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня сходаў паводле Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Залеская й Васенка аштрафаваныя на 150 мінімальных заробкаў кожны - 540 тысячаў рублёў (каля 500даляраў). Захараву й Мускаму вынесены папярэджаньні. 
Зь кім вы - майстры культуры? 11:05, 08/01/2001, "Наша Свабода"

"Каму што баліць…" - менавіта гэтак у колах інтэлігенцыі каментуюць прынятыя на мінулым тыдні Аляксандрам Лукашэнкам указы аб прэміі за 2000 год "За духоўнае адраджэньне" й "сьпецыяльных прэміях Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва". Нагода для жартаў з`явілася таму, што ў сьпісе ўганараваных апынуўся прэзыдэнт Канфедэрацыі стылістаў Аляксандра Лазоўская - "за перамогу ў першым чэмпіянаце па цырульніцкім мастэрстве краінаў Усходняй Еўропы 2000 года, вялікі ўнёсак у выхаваньне творчай моладзі і высокае прафэсійнае майстэрства". А у Лукашэнкі, як вядома, з прычоскаю існуюць накаторыя праблемы. Калі ж сур`ёзна, то дужа дзіўныя ў А.Лукашэнкі ўяўленьні, што такое культура й мастацтва. Усяго "спецыяльнымі прэміямі" ўлаўрэаваны 21 чалавек, прычым амаль усе яны асобы малавядомыя й збольшага прыцягнутыя за вушы. 
Латвія абмяжоўвае набыцьцё беларускіх і расейскіх аўтамабіляў 11:04, 08/01/2001

Латвія ўводзіць абмежаваньні на набыцьцё беларускіх і расейскіх аўтамабіляў: з 1 студзеня 2001 года ў краіне дазваляецца набыцьцё толькі тых транспартных сродкаў, якія маюць сэртыфікат Эўрапэйскага зьвязу. Правілы рэгістрацыі транспартных сродкаў Міністэрства зносінаў Латвіі, зацверджаныя Кабінетам міністраў гэтай краіны і якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2001 года, фактычна закрываюць латвійскі рынак для ўвозу новых аўтамабіляў, не сэртыфікаваных у адпаведнасьці з "Эўра-2". 
Уезд у Літву стаў для нас прасьцей 11:03, 08/01/2001

Літва спросьціла парадак выдачы ўязных візаў для грамадзянаў некаторых дзяржаваў СНД, паведаміла 6 студзеня прэс-служба ўраду гэтай краіны. З гэтага часу такую візу без спэцыяльнага запрашэньня, зацьверджанага ў міграцыйнай службе Літвы, як гэта было да сёньняшняга часу, змогуць аформіць грамадзяне Расеі, Беларусі, Украіны, Казахстану, Малдовы й Тайваню. 
У 2001 годзе бяз працы застануцца больш за 200 тысячаў беларусаў 11:02, 08/01/2001

Паводле прагнозаў спэцыялістаў, у 2001 годзе ў дзяржаўнай службе занятасьці Беларусі будзе зарэгістравана больш 200 тысячаў безпрацоўных. 
Польшча й Літва больш не патрабуюць падвергнуць Каліненградзкую вобласьць міжнароднай інспэкцыі 11:01, 08/01/2001

Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла, што больш не патрабуе падвергнуць спэцыяльнай міжнароднай інспэкцыі, паведамляе РІА. У заяве, у прыватнасьці гаворыцца пра тое, што "Польшча не патрабуе правядзеньня на тэрыторыі Расеі іспэкцыі, што мае надзвычайны характар і выходзіць за рамкі, вызначаныя міжнародным правам й шматбаковымі пагадненьнямі". 
|  |
|