Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча й Літва больш не патрабуюць падвергнуць Каліненградзкую вобласьць міжнароднай інспэкцыі 11:01, 08/01/2001
Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла, што больш не патрабуе падвергнуць спэцыяльнай міжнароднай інспэкцыі, паведамляе РІА. У заяве, у прыватнасьці гаворыцца пра тое, што "Польшча не патрабуе правядзеньня на тэрыторыі Расеі іспэкцыі, што мае надзвычайны характар і выходзіць за рамкі, вызначаныя міжнародным правам й шматбаковымі пагадненьнямі".
Аб адмове ад падобнага патрабаваньня заявілі й міністры абароны краінаў Балтыі, што сабраліся ў нядзелю разам са сваім польскім калегам на сэмінар у Кракаве. Тым не меньш удзельнікі сэмінару выказалі занпакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі, што зьявіліся ў замежнай прэсе, пра магчымае перанясеньне ў гэты рэгіён ядзернай зброі.