Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія абмяжоўвае набыцьцё беларускіх і расейскіх аўтамабіляў 11:04, 08/01/2001
Латвія ўводзіць абмежаваньні на набыцьцё беларускіх і расейскіх аўтамабіляў: з 1 студзеня 2001 года ў краіне дазваляецца набыцьцё толькі тых транспартных сродкаў, якія маюць сэртыфікат Эўрапэйскага зьвязу. Правілы рэгістрацыі транспартных сродкаў Міністэрства зносінаў Латвіі, зацверджаныя Кабінетам міністраў гэтай краіны і якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2001 года, фактычна закрываюць латвійскі рынак для ўвозу новых аўтамабіляў, не сэртыфікаваных у адпаведнасьці з "Эўра-2".
У якасьці прычыны падобнага новаўвядзеньня называецца неабходнасьць прывядзяньня латвійскага заканадаўства згодна законам Эўразьвязу (такі парадак існуе ў Эўропе ўжо больш за 30 гадоў). Адзначаецца, што неабходныя сэртыфікаты да сёньняшняга былі выданымі толькі на экспартныя варыянты "Жыгулей" і некаторыя мадэлі МАЗаў. Тэарытычна магчымасьць набыцьця несэртыфікаваных легкавых машын расейскіх марак ў латвійскіх грамадзянаў застаецца, але рэгістраваць набытыя аўтамабілі іх уладальнікі будуць вымушаныя ў адным з суседніх дзяржаваў - Расеі, Беларусі ці Літве.
Абмежаваньне ўвозу ў Латвію новых грузавых аўтамабіляў, не сэртыфікаваных па эўрапейскіх стандартах, у гэтым годзе не закране прадукцыю Менскага аўтамабільнага заводу. У выніку ўпартых перамоваў беларускаму боку ўдалося дабіцца згоды на падаўжэньне прадпрыемству тэрміну для атрыманьня сэртыфікату "Эўра-2" на аўтамабілі "МАЗ" да 31 сьнежня 2001 года.
"МАЗы" утрымліваюць каля 40 адсоткаў рынку грузавых аўтамабіляў гэтай краіны; штогод іх імпартуецца зь Беларусі больш чым на 10 мільёнаў рублёў. Такім чынам, абмежаваньне на ўвоз беларускіх аўтамабіляў у Латвію магло б падарваць пазыцыі беларускіх вытворцаў, як гэта адбылося, напрыклад, з расіянамі. Расейскія вытворцы цяпер змогуць прадаваць у Латвію толькі сэртыфікаваныя новыя версіі аўтамабілю "Волга".