Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Штраф за акцыю ў Дзень правоў чалавека 11:06, 08/01/2001
вынесены ў мінулую пятніцу ў Віцебску. Буйному грашоваму пакараньню падвергліся актывісты Аб`яднанай грамадзянскай партыі Алена Залеская, Анатоль Захараў, Дзяніс Мускі й Сяргей Васенка, якія 10 сьнежня спрабавалі правесьці ў абласным цэнтры пікет, прысьвечаны 52-гадавіне прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалаввеак. Іх абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня сходаў паводле Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Залеская й Васенка аштрафаваныя на 150 мінімальных заробкаў кожны - 540 тысячаў рублёў (каля 500даляраў). Захараву й Мускаму вынесены папярэджаньні.
Актывісты былі арыштаваныя 10 сьнежня яшчэ да пачатку афіцыйна дазволенага пікету. Улады ў апошні момант зьмянілі месца правядзеньня акцыі, а пісьмова паведаміць пра гэта не паклапаціліся. У выніку арганізатарам прыйшлося зьбіраць людзей каля бібліятэкі імя Леніна, як і было дамоўлена. Там яны й былі арыштаваныя.
Прыгавор вынесены судзьдзёй чыгуначнага суда Сьвятланай Туфан.