Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка прыняў нават амбасадара Мадакаскару. Амбасадар ЗША да сёньняшняга часу чакае 11:08, 08/01/2001
Беларускія ўлады працягваюць напружваць адносіны са Злучанымі Штатамі Амэрэкі. У мінулы чацьвер Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадара Рэспублікі Мадагаскар, сталая рэзыдэнцыя якога знаходзіцца ў Маскве. Відавочна, што мадагаскарскі дыплямат ня мог прыбыць у Менск раней за амэрыканскага амбасадара Майкла Козака, які чакае сустрэчы са спадаром Лукашэнкам ужо два з паловай месяцы, ды якому абяцалі прыняць ягоныя граматы яшчэ да канца лістапада. Увечар 5 студзеня амэрыканская амбасада ў Менску адрэагавала на ўручэньне Лукашэнку даверчых граматаў амбасадарам Мадагаскару, які апярэдзіў амбасадара ЗША Козака.
Вось што сказаў радыё "Свабода" афіцыйны прадстаўнік амэрыканскае амбасады Джон Кунстатэр:
- Перш за ўсё, трэба, каб вы ведалі, - мы вельмі задаволеныя, што амбасадар Мадагаскару змог уручыць свае даверчыя граматы. Як сьведчаць прэцэндэнты, 13-ы артыкул Вэнскае канвэнцыі ясна кажа, што гэта мусіць рабіцца ў парадку прыбыцьця ў краіну. І калі беларускія ўлады прадпрымаюць іншы акт, што ж, гэта дае толькі мажлівасьць рабіць высновы пра тое, як яны інтэрпрэтуюць Вэнскую канвэнцыю…
Калі амбасадар Мадагаскару прыбыў не раней за амбасадара Козака, тады ён проста пераскоквае чаргу ў тэрмінах Вэнскае канвэнцыі. Але гэта тады адлюстроўвае інтэрпрэтацыю беларускім урадам Вэнскае канвэнцыі.
Наша пазыцыя такая: неўзабаве пасьля свайго прыезду ў краіну амбасадар Козак прадставіў сапраўдную копію ягоных даверчых лістоў міністру замежных справаў - у адпаведнасьці з артыкулам 13 Вэнскае канвэнцыі. Таму, як дазваляе Вэнская канвэнцыя, ён распачаў выконваць свае афіцыйныя абавязкі. Калі ж беларускія ўлады вырашаць, што ёсьць адпаведная дата для цырыманіяльнае прэзэнтацыі даверчых лістоў кіраўніку дзяржавы, мы будзем гатовыя прыняць гэтую дату. Але гэта рашэньне, што залежыць ад беларускіх уладаў.
Амбасадар, які прыбывае, можа распачаць выкананьне афіцыйных абавязкаў, калі ён прадставіў сапраўдную копію ягоных даверчых лістоў Міністэрству замежных справаў альбо іншаму, якое вызначана як міністэрства, што іх прымае. Майкл Козак гэта зрабіў у пачатку лістапада.
Беларускія ўлады ўжо пасьпелі абурыцца інтэрв`ю, якое сападар Козак даў незалежнай газэце "Народная воля". У ім абасадар яшчэ раз запэўніў у тым, што пазыцыя ЗША ў адносінах да рэжыму Лукашэнка застаецца нязьменнай - яго легітымнасьць не прызнаецца.