Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальная справа за угнаеньні 11:09, 08/01/2001
Па фактах нерацыянальнага выкарыстаньня мінеральных угнаеньняў, выдзеленых Нараўлянскаму раёну за кошт сродкаў, якія прадугледжаны бюджэтам для мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, узбуджана крымінальная справа. Пра гэта 5 студзеня паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласьці Валерый Дулебянец.
Праверкамі камітэту ўстаноўлена, што каля 700 тонаў мінеральных угнаеньняў, выдзеленых пад сяўбу азімых культур, не былі своечасова ўнесены ў глебу і знаходзяцца на захаваньні ў неналежных умовах, адчаго паступова прыходзяць у непрыгоднасьць. Валеры Дулебянец назваў і кошт угнаеньняў, якія сапсаваліся, - каля 20 мільярдаў рублёў. Адной з прычынаў нядбайнага стаўленьня да угнаеньняў Дулебянец назваў тое, што яны паступілі ў Нараўлянскі раён як найбольш пацярпелы ад аварыі на ЧАЭС на бясплатнай аснове. Улічваючы актуальнасьць праблемы, Камітэт дзяржкантролю пачаў аналагічныя праверкі ў іншых раёнах вобласьці, і, паводле папярэдніх вынікаў, сітуацыя там шмат у чым падобная.