Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Экс-міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава папярэджваюць
11:10, 08/01/2001

пра магчымыя правакацыі. Сям`я Лявонавых не выключае, што на пэўны час ім давядзецца пакінуць Менск.
Невядомыя асобы пагражаюць былому міністру сельскай гаспадаркі Васілю Лявонаву, які на тры гады быў кінуты рэжымам за краты і толькі два месяцы таму вызваліўся. Пагрозы сям`і Лявонавых перадаюць людзі, якія спасылаюцца на дасьведчаныя крыніцы ва ўладных і сілавых стуктурах. Маўляў, даведзены загад альбо ізноў надзець на Лявонава кайданкі, альбо пазбавіцца яго інакш.


Сам Васіль Лявонаў на гэтую тэму размаўляе неахвотна, але пагаджаецца з тым, што зьвесткі пра небясьпеку падобныя да інфармацыі, якую ён атрымліваў напярэдадні арышту ў лістападзе 1997 году. Экс-міністар згадвае такі эпізод:

"Група падонкаў у званьні афіцэраў высокага рангу прыехала тады ў лазьню ў адну з гаспадарак Пухавіцкага раёну да старшыні, які мяне ведаў, і там за п`янкай, калі гаворка зайшла пра мяне, сказалі, што мы твайму сябру хутка надзенем кайданкі. Гэта было за два месяцы да арышту. Цяпер мае знаёмыя перадаюць мне падобныя сыгналы".

Васіль Лявонаў на гэтыя пагрозы рэагуе гэтак жа, як і тры гады таму - кажа, што нікому нічога ня вінны. Лявонаў не выключае, што чуткі пра правакацыі супраць яго распаўсюджваюцца наўмысна, што яны неяк зьвязаныя з маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі выбарамі.

"Некаму вельмі хочацца, каб я ня быў у гэты час у Беларусі, але я пакуль з`яжджаць не зьбіраюся", - кажа Васіль Лявонаў.

Праўда, ягоная жонка Антаніна не выключае, што ім давядзецца часова перабрацца зь Менску куды-небудзь у правінцыю:

"Стараюся, каб ён адзін нікуды не хадзіў. Ня ведаю, мо й наш тэлефон праслухоўваецца, але мы хочам куды да сваякоў заехаць у вёску, каб ня бачыць нікога", - кажа жонка Васіля Лявонава, якому пагражаюць невядомыя асобы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: