Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Інтэрв`ю было зьнятым з эфіру БТ. Амэрыканская амбасада апублікавала яго тэкст на сваім вэб- сайце. Мы прапануем вам найбольш цікавыя фрагмэнты скандальнага інтэрв`ю. - У Злучаных Штатах і ў Эўропе існуе меркаваньне, што працэдура выбраньня вашага парлямэнту не адпавядала асноўным дэмакратычным прынцыпам, якія прымяняюцца адносна ўсіх дзяржаваў-членаў Арганізацыі па Бясьпецы й Супрацоўніцтву ў Эўропе. Такім чынам, галасаваньне па пытаньнях рэферэндуму 1996г., які падоўжыў тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, таксама не адпавядаў вышэйзгаданым патрабаваньням. Так, калі ў 1994г. мы мелі прызнанага ўсімі прэзыдэнта Лукашэнка (згодна нашым асабістым нядаўнім прэзыдэнцкім выбарам, якія былі справядлівымі) у якасьці законнага прадстаўніка дзяржавы, то зараз нам прыходзіцца мець справу з парлямантам, каторы мы ня можам назваць прадстаўніком беларускага народу. Мы таксама маем сумневы адносна вашай выканаўчай улады з-за падаўжэньня яе паўнамоцтваў. Нам бы не хацелася вяртацца ў мінулае й спрачацца былі ці не былі выкананыя ўсе ўмовы. Тое,што нам зараз патрэбна, так гэта знайсьці выхад са складзенай сытуацыі. Мы разглядаем наступны год з яго прэзыдэнцкімі выбарамі ў якасьці выдатнай магчымасьці для гэтага. Калі Белларусь здолее прыняць меры для таго, каб прывесьці свой выбарчы кодэкс згодна з міжнароднымі патрабаваньнямі, то ўсе пытаньні адносна таго ці сапрады вашае кіраўніцтва выказвае інтарэсы народу, адпадуць самі сабой. У такім выпадку, як мне здаецца, адкрыецца шырокая прастора для прыцягненьня інвестыцыяў замежнай дапамогі ўраду Беларусі, бо інвестарам патрэбны сталыя палітычныя адносіны. Відавочна, што галоіным фактарам па пытаньню інвестыцыяў лічыцца палітычная ўстойлівасьць. Таму гэты год, на наш погляд, стане крытычным у сэнсе канкрэтнай сытуацыі.
Штурмам казармы аднаго з атрадаў Віцебскай выхаваўча-трудавой калёніі, дзе адбываюць пакараньне некалькі соцен малагадовых злачынцаў, скончыліся масавыя непарадкі ў гэтай выхаваўчай установе. Падчас штурму АМАП прымяняў газу й гумавыя дубінкі. У выніку штурму адзін з міліцыянтаў зьмешчаны ў шпіталь з траўмаю галавы, 42 выхаванцы шостага атраду зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар, 49 выхаванцаў разьмеркаваныя па іншых віцебскіх калёніях, памяшканьні аднаго з будынкаў калёніі вымагаюць капітальнага рамонту. Ва ўсёй калёніі абвешчанае надзвычайнае становішча. Усяго ў ліквідацыі непарадкаў прымалі ўдзел 299 чалавек. Гэты бунт лічыцца сёньня выключным выпадкам. Апошні раз падобныя падзеі адбываліся ў Віцебску больш як 10 год таму.
Амбасада ЗША на Беларусі апублікавала 8 студзеня на сваёй старонцы ў інтэрнеце інтэрв`ю пасла Злучаных Штатаў Амерыкі Майкла Козака Беларускаму тэлебачаньню. 21 сьнежня 2000 года cп. Козак адказаў на пытаньні журналіста БТ Віктара Харкова, але пазьней прадстаўнікі БТ паведамілі, што вырашылі не трансьляваць інтэрв`ю. Пасол адказваў на пытыньні БТ датычна вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, а таксама амэрыканска-беларускіх адносінаў. Паводле словаў сп. Козака, у Злучаных Штатах і ў краінах Эўропы існуе меркаваньне, што леташнія парлямэнцкія выбары на Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам.
Журналіст незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Генадзь Барбарыч выкліканы 9 студзеня на сустрэчу з супрацоўнікам пракуратуры. Як паведаміў Барбарыч прэс-цэнтру Хартыі, выклік зьвязаны з яго публікацыямі па справе зьнікненьня журналіста Зьміцера Завацкага.
Суд над удзельнікамі акцыі, прысьвечанай гадавіне абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прызначаны на 9 студзеня 2001 году на 14.30 у Ленінскім раённым судзе г. Брэста.
Міністэрства юстыцыі Беларусі лічыць, што пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб увядзеньні адзінай грашовай адзінкі і фарміраваньні адзінага эмісійнага цэнтру Саюзнай дзяржавы супярэчыць дзеючай Канстытуцыі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным заключэньні Міністэрства юстыцыі ад 8 студзеня за подпісам міністра Генадзя Варанцова. Заключэньне прыкладаецца да тэксту пагадненьня, унесенага на разгляд у так называемую "палату прадстаўнікоў".