Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Газэты, магчыма, спыняць друкаваць, а "Мэджик" рыхтуецца да візыту АМАПа
11:10, 10/01/2001

Крытычнай застаецца сытуацыя ў прыватнай тыпаграфіі "Мэджык", на якой учора вечарам было апячатана абсталяваньне. Пад пагрозай зрыву - выпуск заўтрашніх газэтаў, у тым ліку грамадзка-палітычных. Іншых магчымасьцей, акрамя як апячатаць тыражы на абсталяваньні "Мэджыка", у газэтаў няма.
Заўтра, паводле неафіцыйнай інфармацыі, можа пачацца татальная праверка дзейнасьці "Мэджыка". Кіраўніцтва й калектыў гатовы да самага экстрэмальнага разьвіцьця сытуацыі - нават да апячатваньня офісу.

 ПАЛIТЫКА 

Санкцыі на ўвоз эўрапэйскага мяса на Беларусь працягваюць дзейнічаць
11:09, 10/01/2001

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі працягнула забаронныя санкцыі на ўвоз буйной і дробнай рагатай жывёлы, ялавічыны, бараніны і прадуктаў з іх, кармоў жывёльнага паходжаньня з Англіі, Ірляндыі, Швэйцарыі, Партугаліі, Францыі, Галяндыі, Бэльгіі, Германіі, Даніі і Гішпаніі.
Гэта зроблена ў сувязі з наступленьнем новага года, згодна з аператыўным комплексным планам мерапрыемстваў па прадухіленьню завозу і распаўсюджваньня губкападобнай энцэфалапатыі (каровінага шаленства) буйной рагатай жывёлы.

Узрасьлі кошты на презд у цягніках далёкага накіраваньня
11:08, 10/01/2001

У першыя дні новага года зноў узрасьлі базавыя тарыфы на праезд у цягніках далёкага накіраваньня.

Нягледзячы на арышт "Мэджыку" газэты ўсё ж такі выйшлі
11:07, 10/01/2001

Увечар 9 студзеня рэдактары й выдаўцы незалежных газэтаў здолелі дамовіцца з дырэкцыяй тыпаграфіі "Мэджык" і прадстаўнікамі фінансавых органаў, якія пачалі апячатваць станкі "Мэджыка", пра тое, каб сёньняшнія газэты ўсё ж пабычылі сьвет. У шапіках і па падпісцы сёньня яшчэ можна атрымаць сьвежыя выпускі "Нашай Свабоды", "Народнай волі", "БДГ" і іншых газэтаў. Што будзе заўтра - пакуль незразумела.

А хто там iдзе? - поўная інтэрнэт-публікацыя
11:06, 10/01/2001

Вядомы артыкул кінарэжысэра Віктара Дашука "А хто там iдзе?" зараз можна прачытаць ў інтэрнэце на http://dashuk.narod.ru/
Гэтая публікацыя прысьвечана "пакутнiкам за Беларусь - Анатолю Майсенi, Генадзю Карпенку, Юры Захаранку, Вiктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, Зьмiцеру Завацкаму".

Допыт журналіста - спроба ціску на прэсу
11:05, 10/01/2001, Беларускі Хэльсінскі Камітэт

9 студзеня карэспандэнт БелаПАН Генадзь Барбарыч быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у сувязі з яго публікацыяй у газэце "Народная воля" "Дзіма: новыя надзеі" наконт зьнікненьня аператара Грамадзкага Расейскага тэлебачаньня Зьміцера Завацкага. Допыт вялі сьледчыя пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка й Зьміцер Петрушкевіч.
Справа, па якой дапытвалі карэспандэнта, адносіцца да так званых "гучных" злачынстваў і мае грамадзкі рэзананс. Пад час допыту следчыя заявілі, што сваёй публікацыяй журналіст замінае вядзеньню следства.

Прадстаўнікі евангэлісцкіх цэркваў зьбянтэжыліся
11:04, 10/01/2001

пасьля ўзнагароджаньня напярэдадані новага года некаторых журналістаў, якія асьвятляюць рэлігійную тэматыку, кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы. У ліку журналістаў, якія атрымалі юбілейныя граматы БПЦ з рук мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, аказаліся галоўны рэлактар "Народнай газеты" Міхаіл Шыманскі, аглядальнік гэтай жа газэты Ніна Яновіч і галоўны рэдактар рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё Ніна Чайка.

Нас чакае новы рост запазычанасьці па зарплаце
11:03, 10/01/2001

За апошнія два тыдні, паводле зьвестак афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі рэзка скарацілася запазычанасьць па заработнай плаце. Па стану на 31 сьнежня запазычанасьць па зарплаце ў краіне складала 0,9 адсоткі ад агульнага фонду заработнай платы. Гэта ў 4 з лішкам разы ніжэй за аналагічны паказчык на канец лістападу - тады ён дасягаў 3,8 адсоткі ад фонду зарплаты. Аднак у бліжэйшы час спецыялісты прагназуюць чарговы рост даўгоў па зарплаце.

У Лёзна не пабачылі навагодняга звароту Лукашэнка
11:02, 10/01/2001, SANA

31 сьнежня, як звычайна, "начальнік усяе Беларусі" за 15 хвілінаў да поўначы меў намер зьвяртацца да народу. Але сьвяточных навагодніх віншаваньняў ад "усенароднаабранага" жыхары Лёзна так і не дачакаліся. Трансьляцыя БТ ішла добра да таго часу, пакуль не зьявіўся на экранах "бацька". Як толькі ён адкрыў рот зрабіць віншавальную прамову, адразу на экранах тэлевізару пайшлі тлустыя шырокія палосы й зьнік гук. Але, як толькі ён скончыў, усё зьявілася. І гук, і бачнасьць.

Кіднэпінг па-беларуску
11:01, 10/01/2001, "Наша Свабода"

Больш за два тыдні правёў у палоне студэнт Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце РБ Мікалай Н. Хлопца захапілі яшчэ 21 сьнежня мінулага года ў Менску. Бандыты некалькі разоў мянялі месца ўтрыманьня палоннага, а паралельна вялі перамовы з ягонымі сваякамі. Апошняй сумай, якая называлася ў якасці выкупу, былі ажно 116 тысячаў даляраў. Цікава, што такія велізарныя па беларускіх мерках грошы патрабавалі за хлопца, бацька якога лічыцца беспрацоўным. Між тым бандыты зусім не былі падобнымі да вар`ятаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: