Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Лёзна не пабачылі навагодняга звароту Лукашэнка 11:02, 10/01/2001, SANA
31 сьнежня, як звычайна, "начальнік усяе Беларусі" за 15 хвілінаў да поўначы меў намер зьвяртацца да народу. Але сьвяточных навагодніх віншаваньняў ад "усенароднаабранага" жыхары Лёзна так і не дачакаліся. Трансьляцыя БТ ішла добра да таго часу, пакуль не зьявіўся на экранах "бацька". Як толькі ён адкрыў рот зрабіць віншавальную прамову, адразу на экранах тэлевізару пайшлі тлустыя шырокія палосы й зьнік гук. Але, як толькі ён скончыў, усё зьявілася. І гук, і бачнасьць.
4 студзеня прыязджалі прадстаўнікі спэцслужбаў са спэцапаратурай, каб запэленгаваць крыніцу электрамагнітных перашкодаў. Але нічога пакуль не знайшлі. У "бацькі" засталася апошняя магчымасьць данесьці свае віншаваньні да жыхароў Лёзна толькі на стары Новы Год. Дарэчы, той, хто здагадаўся і пераключыў свой тэлевізар на Віцебскі "Скіф", той прамову чуў. Але па БТ яе не было.
Неназваная крыніца паведаміла, што адказнасьць за гэты навагодні сюрпрыз узяла на сябе група Мірона.