Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нас чакае новы рост запазычанасьці па зарплаце
11:03, 10/01/2001

За апошнія два тыдні, паводле зьвестак афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі рэзка скарацілася запазычанасьць па заработнай плаце. Па стану на 31 сьнежня запазычанасьць па зарплаце ў краіне складала 0,9 адсоткі ад агульнага фонду заработнай платы. Гэта ў 4 з лішкам разы ніжэй за аналагічны паказчык на канец лістападу - тады ён дасягаў 3,8 адсоткі ад фонду зарплаты. Аднак у бліжэйшы час спецыялісты прагназуюць чарговы рост даўгоў па зарплаце.

Найбольшая частка запазычанасьці па-ранейшаму прыпадае на сельскую гаспадарку. Поўнасьцю ліквідаваць доўг (зноў жа паводле афіцыйных звестак) удалося Віцебскай і Мінскай абласьцям, дзе па стану на 1 сьнежня сітуацыя з выплатай зарплаты была найбольш складанай.

Такому аператыўнаму пагашэньню даўгоў па зарплаце, якія апошнія некалькі месяцаў пастаянна расьлі, безумоўна, садзейнічаў указ прэзыдэнта "Аб прыцягненьні да адказнасьці службовых асобаў, якія не забясьпечылі своечасовую і поўную выплату заработнай платы". Указ уступіў у сілу 23 сьнежня і прадпісваў пагасіць запазычанасьць да канца года.

Разам з тым у бліжэйшы час спецыялісты прагназуюць чарговы рост даўгоў па зарплаце, паколькі без агульнага аздараўленьня эканомікі адміністрацыйныя меры могуць мець толькі кароткачасовы эфект.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: