|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
А хто там iдзе? - поўная інтэрнэт-публікацыя 11:06, 10/01/2001 Гэтая публікацыя прысьвечана "пакутнiкам за Беларусь - Анатолю Майсенi, Генадзю Карпенку, Юры Захаранку, Вiктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, Зьмiцеру Завацкаму". За сваю творчасьць і гэты аартыкул у прыватнасьці Віктар Дашук стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека ,якую штогод уручае Хартыя`97. На сайце ёсьць таксама "Гасьцёвая кніга" і зваротная адрэса, па якой можна зьвязацца з Віктарам Дашуком. Не магу схаваць жалобы пры выглядзе міністраў і іншых высокіх "вертыкальшчыкаў" на розных пасэджаньнях у прэзыдэнта, якія ўвесь час сядзяць патупіўшы вочы, быццам бы баяцца, што Ён прачытае ў позірку непагаджэньне і , не дай Бог, западозрыць у здрадзе… Гляджу й ні розумам, ні сэрцам не магу зразумець, адкуль у нашых людзей гэтая сталая падрыхтаванасьць да самаспаленьня, адкуль гэтае, што цягнецца дзесяцігодзьдзямі, пакорлівае, як на бойне, сьляпое пакарэньне новаму богу, які раптам узьнік з аблокаў і выратоўвае нас, грэшных… Наўрацьці хто здольны заглянуць у "чорную скрыню" нашай нядаўняй гісторыі й ўзгадаць пратое, як дорага абыходзіцца нам халуйства яе маленькіх і вялікіх правадыроў… Пра тое, што на мяжы Ўкраіны й Беларусі пабудаваная Чарнобыльская атамная станцыя, я, як і ўсе беларусы, даведаўся толькі пасьля выбуху. Пра тое, што ў Чарнобыле выраблялі начыньне для атамных бомбаў, многія ня ведаюць і сёньня. Усё рабілася схавана ад жахароў зямлі. Адны пакорлівыя й баязьлівыя кіраўнікі Беларусі ўпотайкі ад народу далі згоду на небясьпечнае будаўніцтва па суседству, іншыя - таксама пакорлівыя й нясьмелыя кіраўнікі Беларусі пасьля катастрофы хавалі праўду пра Чарнобыль, і 2,5 мільёны беларусаў атрымалі дозы радыёактыўнага выпраменьваньня… Каб была мая воля, я б кожную раду ў прэзыдэнта й пасэджаньне Савету міністраў пачыныў з прагляду відэороліка, на якім зьняты твары дзетак, што паміраюць ад лейкозу… Нашыя паміраючыя дзеці -нямы дакор усім халуям, што маюць дачыненьне да ўсіх мінулых трагедыяў і да трагедыяў,якія нас чакаюць наперадзі, калі мы ў час не адумаемся.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Лучшая видеооператор цены радуют отдых в Болгарии, туры в Созополь , описание курорты, цены |