Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нягледзячы на арышт "Мэджыку" газэты ўсё ж такі выйшлі 11:07, 10/01/2001
Увечар 9 студзеня рэдактары й выдаўцы незалежных газэтаў здолелі дамовіцца з дырэкцыяй тыпаграфіі "Мэджык" і прадстаўнікамі фінансавых органаў, якія пачалі апячатваць станкі "Мэджыка", пра тое, каб сёньняшнія газэты ўсё ж пабычылі сьвет. У шапіках і па падпісцы сёньня яшчэ можна атрымаць сьвежыя выпускі "Нашай Свабоды", "Народнай волі", "БДГ" і іншых газэтаў. Што будзе заўтра - пакуль незразумела.
На "Мэджыку" апячатана галоўная тыпаграфцкая машына фірмы Gross Community. Менавіта на гэтым агрэгаце вядзецца друк 16-ці незалежных выданьняў рознай тэматыкі.
Кіраўніцтва тыпаграфіі не дае ніякіх камэнтараў прэсе, і шукае выхад са складзенай сытуацыі.
Сёньняшняя "Наша Свабода" пасьпела адрэагаваць на сытуацыю перадавіцаю "Ёсьць загад пазбавіца ад незалежных СМІ". На думку рэдакцыі, "учорашні выпадак ставіць пад пагрозу выхад незалежнай прэсы наогул, і гэта нельга расцэніць інакш як чарговыя рэпрэсіі вярхоўных уладаў супраць незалежных СМІ і свабоды слова на Беларусі наогул. Відавочна, што такія жорсткія захады ўлада наўмысна робіць напярэдадні маючых адбыцца бліжэйшым часам прэзыдэнцкіх выбараў".