Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узрасьлі кошты на презд у цягніках далёкага накіраваньня 11:08, 10/01/2001
У першыя дні новага года зноў узрасьлі базавыя тарыфы на праезд у цягніках далёкага накіраваньня.
Зараз за паездку, напрыклад, з Менску ў Маскву ў плацкартным вагоне хуткага цягніка трэба заплаціць 11.355 рублёў (раней - 11.120), Санкт-Пецярбург - 15.621 (15.308), Смаленск - 7.205 (7.049), Кіеў - 11.200 (10.958), Адлер - 29.209 (28.599), Калінінград - 17.934 (17.558), Харкаў - 13.609 (13.314).
Праезд у купэ пасажырскага цягніка з Менску ў Маскву будзе каштаваць 16.186 рублёў (15.849), Кіеў - 15.864 (15.521), Вільнюс - 10.620 (10.394), Адэсу - 26.814 (26.243), Мурманск - 39.019 (38.197).
Апошняе павышэньне было нязначным - на 2,2адсоткі, але яно зьявілася чацьвёртым за апошні месяц. З пачатку сьнежня 1999 года базавыя тарыфы на праезд у цягніках далёкага накіраваньня ўзрасьлі ўжо на 18адсоткаў.