Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газэты, магчыма, спыняць друкаваць, а "Мэджик" рыхтуецца да візыту АМАПа 11:10, 10/01/2001
Крытычнай застаецца сытуацыя ў прыватнай тыпаграфіі "Мэджык", на якой учора вечарам было апячатана абсталяваньне. Пад пагрозай зрыву - выпуск заўтрашніх газэтаў, у тым ліку грамадзка-палітычных. Іншых магчымасьцей, акрамя як апячатаць тыражы на абсталяваньні "Мэджыка", у газэтаў няма. Заўтра, паводле неафіцыйнай інфармацыі, можа пачацца татальная праверка дзейнасьці "Мэджыка". Кіраўніцтва й калектыў гатовы да самага экстрэмальнага разьвіцьця сытуацыі - нават да апячатваньня офісу.