 | ПАЛIТЫКА |  |

Генэральны пракурор не мае юрыдычнай адукацыі 11:12, 11/01/2001, "Народная воля"

Асабістая справа Віктар Уладзіміравіч Шэйман, Генэральны пракурор БеларусіВіктар Шэйман - студэнт трэцьцяга курсу завочнага адзьдзяленьня Акадэміі МУС. Сэсію за трэцьці курс пакуль не здаў, а значыць, у Віктара Уладзіміравіча няма нават законнай юрыдычнай адукацыі. У Акадэміі МУС мне сказалі, што Генэральны пракурор вучыцца як і астатнія студэнты. У тым сэнсе, што "поблажек" яму ніхто не робіць. Па словах выкладчыкаў, с вучобай у яго асаблівых прблемаў няма. Канешне, у адрозьненьні ад сваіх аднакурсьнікаў, Шэйман амаль не наведваў лекцыі - няма калі. І экзамены здае не разам з усімі, а індывідуальна, тэт-а-тэт з выкладчыкам. Аднак, як упэўнівае кіраўніцтва акадэміі, нічога крамольнага ў гэтым няма. У выключных выпадках некаторым студэнтам дазваляецца займацца па так званаму індывідуальнаму графіку ў сувязі з вялікай занятасьцю па службе. 
Сьледчыя, якія вялі расьсьледаваньне злачынстваў, зробленых групай Ігнатовіча, падвяргаюцца моцнаму ціску 11:11, 11/01/2001, Генадзь Барбарыч

Як ужо паведамлялася, 9 студзеня журналіст агенцтва БелаПАН Генадзь Барбарыч у якасьці сьведкі быў выкліканы на допыт сьледчымі пракуратуры горада Менску па справе аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьміцера Завацкага, забойсве азербаджанскай сям`і, лідара беларускага адзьдзяленьня РНА Глеба Самойлава й іншых злачынстваў. Падазраюцца былы афіцэр спэцпадразьдзяленьня МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч, баец таго самага падразьдзяленьня Максім Малік, былы курсант акадэміі міліцыі Аляксей Гуз і іншыя. Прычынаю для выкліку стала заметка журналіста, апублікаваная ў "Народная Воля" ад 6 студзеня 2001 года: "Дзіма: новыя надзеі". Сьледчых цікавілі крыніцы атрыманьня інфармацыі па справе.Па закону друку журналіст ці рэдакцыя выданьня маюць праваправодзіць асабістае расьсьледаваньне, сабраць інфармацыю па справе. Некаторая інфармацыя якую апублікаваў карэспандэнт, была дабыта ім самастойна, таму неправамерна заяўляць, што такім чынам быі абнародаваны матар`ялы папярэдняга сьледства. 
Дэлегацыя АГП адправілася ў Берлін 11:10, 11/01/2001

10 студзеня дэлегацыя Аб`яднанай грамадзянскай партыі адправілася ў Берлін. АГП будуць прымаць у Эўрапэйскі дэмакратычны зьвяз - буйную міжнародную арганізацыю, якая аб`ядноўвае большасьць правацэнтрысцкіх партыяў Эўропы (у прыватнасьці, Хрысьціянска-дэмакратычную партыю Германіі, Кансэрватыўную партыю Велікабрытаніі, "Унію вольнасьці" Польшчы). 
Польскія дэмакраты лічаць, што беларусы маюць шанс зьмяніць свай жыцьцё 11:09, 11/01/2001, Польскае Інфармацыйнае Агенцтва

Прапануем вашай увазе цікавую размову з прадстаўныкамі польскай палітычнай эліты: Чэславам Бялецкім -- дэпутатам фракцыі АWS, старшынёй парляманцкай камісыі замежных справаў, Ежым Маркам Навакоўскiм -- галоўным дарадчыкам прэм`ера Польшчы ў пытаньнях замежнай палiтыкі, Янам Марыяй Ракітам - дэпутатам фракцыі АWS, старшынёй парляманцкай камісыі ўнутраных справаў, старшынёй "Stronnictwa Konserwatywno-Ludowego", якія дзеляцца сваймі рэфлексыямі на тэмат палітычнай і грамадзкай сытуацыі ў Беларусі. Іхныя ацэны і прагнозы адносна далейшага развіцьця падзеяў на Беларусі ў сувязі з маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі выбарамі. Сёньня вы знаходзіцеся на значна вышэйшым узроўні свабоды, чым тое было ў Польшча перад паўстаньнем "Салідарнасьці". Вы маеце адкрытую падтрымку ў шматлікіх міжнародных інстытуцыях - мы гэтага ня мелі. На мой погляд, вы маеце свабоду падарожжаў. Вашыя былыя дэпутаты, старшыня ВС ХІІ скліканьня падарожнічаюць, распавядаюць навіны ўсяму сьвету. Мяркую, што, беручы пад увагу 40% насельніцтва, якое зь нейкіх меркаваньняў не пайшло на выбары, гэта сьведчыць пра наступнае: сытуацыя далёкая ад стану, калі 99,9% выбарцаў галасуюць "за". Параўнаем сытуацыю падчас рэжыму Ярузэльскага ў 1985 годзе, усяго на 16 месяцы "свабоды" пасьля камунізму: "Салідарнасьць" налічвала 10 мільёнаў сяброў і за яе прагаласавала 60% палякаў. На маю думку, сёньня вы маеце падобны ўзровень грамадзкіх эмоцыяў, а пытаньне палягае ў тым, наколькі вы кіруецеся эмоцыямі, і наколькі будзеце ў стане дамовіцца паміж сабою і выбраць адпаведных лідараў.
Памагатыя Лукашэнкі імкнуцца падтрымаць лідара, што рухнуў 11:08, 11/01/2001

У Менску ствараецца Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб`яднаньняў. Рашэньне аб яго стварэньні было прынята вечарам 10 студзеня на пасяджэньні прадстаўнікоў 20 партыяў і арганізацыяў. Як заявіў 11 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Грамадзкім прэс-цэнтры Дома прэсы ў Менску кіраўнік рабочай групы дыялогу грамадзка-палітычных сілаў, памочнік прэзыдэнта Беларусі Сяргей Посахаў, савет, што ствараецца, будзе дзейнічаць на сталай аснове, базуецца на платформе падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. 
Рэзка падаражэлі паслугі таксі 11:07, 11/01/2001

З 10 студзеня на Беларусі зноў выраслі тарыфы на перавозку пасажыраў легкавымі таксі. Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацыяў упершыню ўведзены так званы начны тарыф, які дзейнічае з 22 да 6 гадзінаў і на 50 адсоткаў перавышае дзённы (з 6 да 22 гадзінаў). Кіламетр праезду і пасадка ў таксі ў начны час абыдуцца пасажыру ў 410 рублёў, а гадзіна прастою пры ўключаным таксаметры - 4.100 рублёў. 
Трэцьці дзень скандалю вакол тыпаграфіі: "Мэджык" на мяжы банкруцтва. Сёньняшнія газэты змаглі надрукаваць 11:06, 11/01/2001

Дзеяньні падатковай інспэкцыі Ленінскага раёну горада Менску, якая ўвечары 9 студзеня апячатала значную частку абсталяваньня прыватнай друкарні "Мэджык", можа прывесьці да яе банкруцтва. Так заяву зрабіў 10 студзеня генэральны дырэктар прадрыемства Юрый Будзько. Паводле ягоных слоў, друкарня працягвае працаваць, а газэты - выходзіць з друку. Газэты выйшлі ў сьвет, бо арышт маёмасьці зацягнуўся да вечара. Ці выйдуць газэты заўтра - невядома. 
Міжнародная Ліга правоў чалавека патрабуе вызваленьня тыпаграфіі 11:05, 11/01/2001

Аўтарытэтная праваахоўная арганізацыя Міжнародная Ліга Правоў Чалавека зьвярнулася да прзыдэнта Лукашэнкі зь лістом наступнага зьместу паводле апошніх падзеяў вакол прыаватнай тыпаграфіі "Мэджык". Паважаны сп.Лукашэнка, Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, міжнародная няўрадавая праваабарончая арганізацыя з кансультатыўным статусам пры ECOSOC Арганізацыі Аб`яднаных Наыцяў усур`ёз занепакоена фактам апячатваньня 9 студзеня 2001г. часткі абсталяваньня незалежнай тыпаграфіі "Мэджык", што было здадзена ёй у арэнду Фондам Сораса. Такое развіцьцё сытуацыі асабліва насьцярожвае ў сьвеце стала мусіраваных чутак пра тое, што ўрад Беларусі зьбіраецца зачыніць усе астатнія незалежныя СМІ краіны.
Сайт www.lukashism.com - стаў лідарам рэйтынгу ТОР-2000 11:04, 11/01/2001
 Пачаліся рэпрэсіі супраць прыватных прадпрымальнікаў 11:03, 11/01/2001

Аршанскі гарадзкі суд працягне 11 студзеня працэс па справе мясцовага прыватнага прадпрымальніка Ірыны Алесенка, якая абвінавачваецца ў недэклараваньні тавару. Гэта першы суд над прыватным прадпрымальнікам па такім абвінавачаньню. 4 лістапада 2000 года Ірына Алесенка закупіла ў Расеі і прывезла тавар на суму 107 тысяч 100 рублёў (около 100 долларов). Тавар выраблены ў Турцыі. Аднак на працягу 15 дзён, як таго патрабуе сумна вядомая прадпрымальнікам пастанова № 55, яна не падала ў Аршанскую мытню дэкларацыю на прывезены тавар, паколькі гэта пацягнула б неабходнасьць выплаты мытных плацяжоў. 
Міжнародныя арганізацыі ня будуць назіраць за выбарамі ў палату 11:02, 11/01/2001

Эўрапейскія інстытуты ня маюць намеру дасылаць назіральнікаў на паўторныя "выбары ў парлямэнт" Беларусі, што адбудуцца 18 сакавіка 2001 году - заявіў 1- студзеня кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Паводле Віка, вынікі паўторных выбараў не паўплываюць на пазыцыю АБСЭ адносна прызнаньня легітымнаю "палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу".Дакладней, яе непрызнаньня. 
Беларускую дэлегацыю па-ранейшаму не пускаюць у Давос 11:01, 11/01/2001, АФН

Беларуская дэлегацыя ня будзе ўдзельнічаць у эканамічным форуме, што пройдзе ў пачатку лютага ў Давосе. У чарговы раз арганізатары форума вырашылі абыйсьціся без прадстаўнікоў нашай краіны. 
|  |
|