Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пачаліся рэпрэсіі супраць прыватных прадпрымальнікаў 11:03, 11/01/2001
Аршанскі гарадзкі суд працягне 11 студзеня працэс па справе мясцовага прыватнага прадпрымальніка Ірыны Алесенка, якая абвінавачваецца ў недэклараваньні тавару. Гэта першы суд над прыватным прадпрымальнікам па такім абвінавачаньню. 4 лістапада 2000 года Ірына Алесенка закупіла ў Расеі і прывезла тавар на суму 107 тысяч 100 рублёў (около 100 долларов). Тавар выраблены ў Турцыі. Аднак на працягу 15 дзён, як таго патрабуе сумна вядомая прадпрымальнікам пастанова № 55, яна не падала ў Аршанскую мытню дэкларацыю на прывезены тавар, паколькі гэта пацягнула б неабходнасьць выплаты мытных плацяжоў.
Эта выплата мытных плацяжоў зводзіць на нішто ўсю працу прадпрымальніка. Алесенка рызыкнула прадаваць тавар без унясеньня мытных плацяжоў, што і прывяло яе ў залу суда ў якасьці адказчыцы. Нагадаем, што менавіта адмены пастановы №55 дабіваліся пяцідзённым страйкам у самым пачатку года 200 ттысячаў прыватных прадпрымальнікаў Беларусі.
Паводле інфармацыі старшыні Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Оршы і Аршанскага раёну Аляксандра Сталярова, на 18 студзеня прызначаны разгляд у судзе яшчэ адной аналягічнай справы.
У Барысаве прыватныя прдпрымальнікі аб`явілі свай страйк бязтэрміновым - праца "чаўнакоў" бяз адмены пастановы №55 згубіла ўсякі сэнс. Абурае прадпрымальнікаў таксама й практыка штрафных санкцыяў, якія праз суд накладаюць на камэрсантаў супрацоўнікі барысаўскага мытнага пункту.
Да страйкоўцаў далучылася вялікая група гандляроў харчамі. Гэтыя людзі таксама незадаволеныя бясконцымі рэйдамі і праверкамі шматлікіх кантралёраў ды ростам падаткаў.