Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сайт www.lukashism.com - стаў лідарам рэйтынгу ТОР-2000 11:04, 11/01/2001
Малады сайт "Лукашенко - последний диктатор Европы", што падтрымоўваеца Анатолем Бэрам па выніках апошняга часу заняў першае месца на папулярнай расейскай сыстэме сайтаў http://www.top200.ru/
Як адзначаецца на галоўнай старонцы ТОР200, - "вельмі эмацыйны сайт пра Лукашэнка. Усё зразумела ўжо па загалоўках, напрыклад - "Лукашызм як сьлед гісторыі нацысцкай Нямеччыны". Нярэдка аўтар дазваляе сабе розныя "непарлямэнцкія" звароты мовы, што непрыемна, але зразумела - дастаткова толькі прачытаць "Дакляд праваабарончага аб`яднаньня "Вясна", што прадастаўленыя камітэту ААН супраць катаваньняў". Аўтар сайту - Анатоль Бэр, якога ня пускаюць на Беларусь, а зараз ужо й ў Расею, таму што у нас зь Беларусьсю адзіны мытны рэжым".
Нашыя віншаваньні Анатолю Бэру. За вашую й нашую свабоду!