Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародная Ліга правоў чалавека патрабуе вызваленьня тыпаграфіі
11:05, 11/01/2001

Аўтарытэтная праваахоўная арганізацыя Міжнародная Ліга Правоў Чалавека зьвярнулася да прзыдэнта Лукашэнкі зь лістом наступнага зьместу паводле апошніх падзеяў вакол прыаватнай тыпаграфіі "Мэджык".
Паважаны сп.Лукашэнка,
Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, міжнародная няўрадавая праваабарончая арганізацыя з кансультатыўным статусам пры ECOSOC Арганізацыі Аб`яднаных Наыцяў усур`ёз занепакоена фактам апячатваньня 9 студзеня 2001г. часткі абсталяваньня незалежнай тыпаграфіі "Мэджык", што было здадзена ёй у арэнду Фондам Сораса. Такое развіцьцё сытуацыі асабліва насьцярожвае ў сьвеце стала мусіраваных чутак пра тое, што ўрад Беларусі зьбіраецца зачыніць усе астатнія незалежныя СМІ краіны.


5 верасьня , 1997г. быў падпісаны кантракт, згодна якому друкавальнае абсталяваньне беларускага філіяла Фонду Сораса было перададзена ў распараджэньне Інстытуту "Адкрытае Грамадзтва". Пазьней абсталяваньне было арандавана "Мэджыкам". У кастрычніку 2000г. Вярхоўны Суд Беларусі пастанавіў зачыніць тыпаграфію й канфіскаваць яе абсталяваньне з тым, каб пагасіць запазачынасьць, якая нібыта была ў Фонда Сораса перад беларускай дзяржавай. Ліга неаднаразова заяўляла, што такая трактоўка "запазычынасьці" беларускага Фонду Сораса зьяўляецца палітычна матываванай і несправядлівай, бо дабрачынныя, некамэрцыйныя арганізацыі, што займаюцца адукацыяй, гуманітарнай дапамогай й пабудовай дэмакратыі не павінны абцяжарвацца падаткамі. У любым выпадку. апячатваньне абсталяваньня "Мэджыка" мае незаконны характар, бо яно больш не зьяўляецца ўласнасьцю Фонда Сораса й такім чынам, не можа быць канфіскавана ў лік пакрыцьця запазычанасьці Фонду.

Ліга бачыць у у дадзеным акце палітычныя матывы як, дарэчы, і ў нядаўнім арышце дырэктара "Мэджыка" Юры Будзько, які быў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 167.3 Кодэксу пра адміністратыўныя правапарушэньні (парушэньне выбарчага заканадаўства), за друк спецвыпуску незалежнай газэты "Рабочий", што ўтрымоўвала заклікі да байкоту парлямэнцкіх выбараў. Ліга дазваляе сабе заўважыць, што заклікі да байкоту наогул зьяўляюцца законнай практыкай згодна Канстытуцыі РБ і міжнародным стандартам па абароне свабоды слова й прэсы.

Закрыцьцё "Мэджыка" аўтаматычна прывядзе да таго, што васемнаццаць незалежных выданьняў, разам з такімі папулярнымі выданьнямі як "Народная Воля" і "Белорусская Деловая Газета", ня здолеюць выйсьці ў друк. Такім чынам, Ліга разглядае апячатваньне буйной партыі абсталяваньня "Мэджыка" як яшчэ адзін крок кампаніі, што накіраваная на падаўленьне свабоды прэсы на Беларусі. Мы заклікаем вас праназіраць за тым, каб гэтыя й іншыя парушэньні асноўных прынцыпаў свабоды прэсы былі хутка спыненыя. Дзякуем за ўвагу й чакаем адказу.

Вашая,

Кэтрын Фітцпатрык, выканаўчы дырэктар

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: