Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Трэцьці дзень скандалю вакол тыпаграфіі: "Мэджык" на мяжы банкруцтва. Сёньняшнія газэты змаглі надрукаваць 11:06, 11/01/2001
Дзеяньні падатковай інспэкцыі Ленінскага раёну горада Менску, якая ўвечары 9 студзеня апячатала значную частку абсталяваньня прыватнай друкарні "Мэджык", можа прывесьці да яе банкруцтва. Так заяву зрабіў 10 студзеня генэральны дырэктар прадрыемства Юрый Будзько. Паводле ягоных слоў, друкарня працягвае працаваць, а газэты - выходзіць з друку. Газэты выйшлі ў сьвет, бо арышт маёмасьці зацягнуўся да вечара. Ці выйдуць газэты заўтра - невядома.
Давялося зьмяніць і тэхналягічны працэс: калі раней былі задзейнічаны 2 станкі, то зараз працуе адзін. У другой друкарні - за дадатковую плату, даводзіцца вырабляць друкарскія формы. У такім рэжыме атрымоўваецца, што друкарня будзе працаваць на страту сабе. Перад тыпаграфіяй стала рэальная пагроза банкруцтва.
Тыпаграфія "Мэджык" як найбуйная прыватная тыпаграфія ў краіне неаднаразова падвяргалася рэпрэсіям з боку ўладаў.Так, напярэдадні рэферэндуму 1996 года друкарня была часова зачынена, у выніку чаго газэта "Народная воля" друкавалася ў Літве. У канцы 2000 года у тыпаграфіі быў арыштаваны наклад газэты "Рабочий" з заклікамі да байкоту выбараў у палату.
Сёньня ў 12 гадзінаў у памяшканьні Свабоднага прафсаюзу пройдзе прэс-канферэнцыя Юры Будзько й галоўных рэдактараў газэтаў, што друкуюцца ў "Мэджыку". Справаздача пра гэтае мерапрыемства - у нашым вечаровым абнаўленьні.