Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Памагатыя Лукашэнкі імкнуцца падтрымаць лідара, што рухнуў 11:08, 11/01/2001
У Менску ствараецца Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб`яднаньняў. Рашэньне аб яго стварэньні было прынята вечарам 10 студзеня на пасяджэньні прадстаўнікоў 20 партыяў і арганізацыяў. Як заявіў 11 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Грамадзкім прэс-цэнтры Дома прэсы ў Менску кіраўнік рабочай групы дыялогу грамадзка-палітычных сілаў, памочнік прэзыдэнта Беларусі Сяргей Посахаў, савет, што ствараецца, будзе дзейнічаць на сталай аснове, базуецца на платформе падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.
А вось і сьпіс заснавальнікаў. Пад заявай стаяць подпісы прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Камуністычнай партыі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага саюза кампазітараў, Усебеларускага аб`яднанага казацтва, беларуска-расейскага камітэту"Саюз", а таксама кіраўнікоў шэрагу ветэранскіх, жаночых і прадпрымальніцкіх саюзаў.