Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэлегацыя АГП адправілася ў Берлін
11:10, 11/01/2001

10 студзеня дэлегацыя Аб`яднанай грамадзянскай партыі адправілася ў Берлін. АГП будуць прымаць у Эўрапэйскі дэмакратычны зьвяз - буйную міжнародную арганізацыю, якая аб`ядноўвае большасьць правацэнтрысцкіх партыяў Эўропы (у прыватнасьці, Хрысьціянска-дэмакратычную партыю Германіі, Кансэрватыўную партыю Велікабрытаніі, "Унію вольнасьці" Польшчы).

АГП атрымае статус сталага назіральніка, і гэта, на думку Анатоля Лябедзька, "вельмі важкая падзея". "Праца ў Эўрапэйскім дэмакратычным зьвязе дазволіць нам наладжваць кантакты на міжпартыйным і міжпарлямэнцкім ўзроўні, - адзначыў ён у інтэрв`ю "БДГ". - Як правіла, у міжнародных арганізацыях правацэнтрысцкія партыі маюць невялікую колькасьць. Мы разьлічваем на ўзмацненьне нашых пазыцыяў у міжнародных структурах разам з Саветам Эўропы і Парлямэнцкую асамблею АБСЕ".

Працэдура ўступленьня ў Эўрапэйскі дэмакратычны зьвяз вельмі складаная, але для АГП былі зроблены бязпрэцэндэнтныя саступкі. "Праца ў ЭДЗ палягчае партыі магчамасьці па камунікацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў", - мяркуе Анатоль Лябедзька. У студзені ў Страсбурзе будзе працаваць сэсія Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы. Статус спэцыяльна запрошанага для Беларусі быў замарожаны пасьля правядзеньня рэферэндуму 1996 года, аднак перыядычна афіцыйныя ўлады спрабуюць узнавіць працу ў гэтай структуры. У рэшце атрымоўваецца, што эўрапэйцы запрашаюць дзьве дэлегацыі - афіцыйных асобаў і апазыцыянэраў. Паважліва выслухваюць абодва бакі і жадаюць афіцыйнай дэлегацыі посьпехаў у спасьціжэньні асноваў дэмакратыі. Гэты год не стане выключэньнем з правілаў. Анатоль Лябедзька лічыць верагодным атрымаць запрашэньне ад адной з фракцыяў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: фабрика кухни legna