Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьледчыя, якія вялі расьсьледаваньне злачынстваў, зробленых групай Ігнатовіча, падвяргаюцца моцнаму ціску 11:11, 11/01/2001, Генадзь Барбарыч
Як ужо паведамлялася, 9 студзеня журналіст агенцтва БелаПАН Генадзь Барбарыч у якасьці сьведкі быў выкліканы на допыт сьледчымі пракуратуры горада Менску па справе аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьміцера Завацкага, забойсве азербаджанскай сям`і, лідара беларускага адзьдзяленьня РНА Глеба Самойлава й іншых злачынстваў. Падазраюцца былы афіцэр спэцпадразьдзяленьня МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч, баец таго самага падразьдзяленьня Максім Малік, былы курсант акадэміі міліцыі Аляксей Гуз і іншыя. Прычынаю для выкліку стала заметка журналіста, апублікаваная ў "Народная Воля" ад 6 студзеня 2001 года: "Дзіма: новыя надзеі". Сьледчых цікавілі крыніцы атрыманьня інфармацыі па справе.Па закону друку журналіст ці рэдакцыя выданьня маюць праваправодзіць асабістае расьсьледаваньне, сабраць інфармацыю па справе. Некаторая інфармацыя якую апублікаваў карэспандэнт, была дабыта ім самастойна, таму неправамерна заяўляць, што такім чынам быі абнародаваны матар`ялы папярэдняга сьледства.
Допыт часам пераходзіў у вельмі эмацыйны дыялёг. Журналісту настольва раілі не пісаць пра гэтую справу, не замінаць і т.д. Такога кшталту выразы прамаўляліся некалькі разоў. Інакш на журналістаў, што пішуць па гэтай справе, будзе знойдзена ўправа. І проста таму, што гэта небясьпечна."Аднаго вашага, толькі за неасьцярожную фразу закапалі", - сказаў сьледчы, які меў на ўвазе Зьміцера Завацкага. Некаторыя рэплікі дазваляюць меркаваць пра вялікі ціск на сьледчую групу. І пэўную ролю, па сьцьвярджэньні сьледчых, іграюць у гэтым "утечкі", што зьяўляюцца ў друку па справе. "Вы пішыце, а ў сьледчых агромністыя праблемы - нас усё бліжэй "падтаскваюць" да "Валадаркі" (сумна вядомаму ізалятару) - эмацыйна сказаў адзін са сьледчых.
Было выказана незадавальненьне, што незалежная прэса прыводзіць да "развалу" крамінальнай справы: "Вы можыце пабачыць у адзін дзень Ігнатовіча, які разгульвае па вуліцах Менску". На гэта карэспандэнт абурыўся, што калі такое адбудзецца, то ў гэтым будзе вінавата не незалежная прэса й ня сьледчыя. Тое, што ў прэсе публікуюцца матар`ялы па дадзенай спарве - інтарэс не толькі некалькі выданьняў, а атражэньне занепакоенасьці грамадзтва тым, што адбываецца вакол расьсьледваньня гэтай безпрэтэндэнтнай справы.
Нагадаем пра неаднаразовыя заявы пра шэраг злачынстваў банды Ігнатовіча, што мелі палітычны і "замаўляльны" характар. Таму можна думаць пра ціск на журналістаў, што пішуць на гэтую тэму, можа сьведчыць пра пра тое, што ад грамадзкасьці жадаюць схаваць факты й доказы, якія кажуць пра гэта.І ўявіць матывы дзеяньня банды Ігнатовіча толькі як крымінальныя.
Журналісту ў прысутнасьці 2 панятых была аб`яўлена падпіска аб неразглашэньні матар`ялаў крымінальнай справы, бо падпісаць гэта дакумант ён адмовіўся як той, што абмяжоўвае яго прафэсійныя магчымасьці.