|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У "Беларусі" падтрымалі Домаша 11:01, 16/01/2001 ЗАЯВА Мы, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, падтрымоўваем ініцыятыву рэгіёнаў Беларусі разглядаць кандыдатуру Сямёна Мікалаевіча Домаша ў якасьці адзінага кандыдата ад аб`яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Нелегітымны і не прызнаны міжнароднай супольнасьцю рэжым давёў нашу краіну да жабрацкага стану, пазбавіў нас элементарных правоў і свабодаў, дыскрэдытуе Беларусь на міжнароднай арэне. Людзі Беларусі трываць гэтага больш не жадаюць. Мы здольныя аб`яднацца і дамагчыся посьпеху. Верым, што Сямён Домаш здолее, абапіраючыся на здоровыя сілы грамадзтва, аб`яднаць вакол сябе народ Беларусі і перамагчы ў сумленнай барацьбе. Мы давяраем яму як чалавеку, які даказаў сваю прыхільнасьць да прынцыпаў дэмакратыі, здольнасьць не на словах, а на справе забясьпечыць беларускаму народу свабоду і росквіт. І мы разам бярэм на сябе адказнасьць дамагчыся гэтага ў бліжэйшы час. Мы ведаем, што пераважная большасьць грамадзянаў Беларусі хоча переменаў і што разам мы здольныя іх здзейсьніць. Заклікаем усе арганізацыі і партыі, усіх, хто больш не жадае жыць у стане зьнявагі, далучыцца да нас і падтрымаць наш выбар. Аліева Марыя - Грамадзкае аб`яднаньне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчынаў", г.Менск Тарасевіч Зінаіда - Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, г.Менск Трусаў Алег - Грамадзкае аб`яднаньне "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны", г.Менск Быкаў Генадзь - Свабодны прафсаюз Беларусі, г.Менск Бабаед Віктар - Асацыяцыя дэмакратычных прафсаюзаў, г,Менск Кобаса Міраслаў - Фонд імя Льва Сапегі Беляцкі Аляксандар - Праваабарончы цэнтар "Вясна", г.Менск Саньнікаў Андрэй - Народны унівэрсітэт, г.Менск Хашчавацкі Юры - Антыфашыстоўскі камітэт, г.Менск Карпенка Людміла - Міжнароднае грамадзкае аб`яднаньне імя Г. Карпенкі, г.Менск Хацько Анатоль - Прафсоюзны камітэт Гродзенскага заводу аўтамабільных агрэгатаў, г.Гародня Варанец Міхал - Грамадзкае аб`яднаньне "Воля да разьвіцьця", г.Слонім Закурдаеў Леанід - Грамадзкае аб`яднаньне ветэранаў вайны, працы й абаронных сілаў, г.Гародня Кавальчук Мікалай - Грамадзкае аб`яднаньне абароны правоў падаткаплацельшчыкаў і спажыўцоў, г.Ваўкавыск Гіль Міхаіл - цэнтар грамадзкіх ініцыятываў "Сумежжа", г.Паставы Корбан Юры - маладзёвы цэнтар "Контур", г.Віцебск Грамыка Алег - Беларускае грамадзкае сацыяльна-экалягічнае аб`яднаньне "Зялёны сьвет", г.Гомля Скораход Галіна - Вабласное грамадзкае жаночае аб`яднаньне "Ініцыятыва", г.Гомля Адзінец Сяргей - Гомельскае вабласное маладзёвае грамадзкае аб`яднаньне "Гарт", г.Гомля Цэцура Аляксандар - незалежны прафсаюз прадпрымальнікаў, г.Салігорск Моргаль Аляксандар - інфармацыйна-адукацыйны цэнтар "XXI стагодзьдзе", г.Пінск Гоўша Сяргей - Правабарончы цэнтар , г.Баранавічы Рымашэўскі Віталь - Маладзёвы хрысьціянска-сацыяльны саюз, г.Менск Івашкевіч Віктар - Камітэт Абароны Правоў Працоўных Бакіевіч Рыгор - "Брэсцкае Пагадненьне" Аскерко Анатоль - Барысаўскае адзьдзяленьне праваабарончага цэнттара "Вясна" Хвосцік Аляксей - Рэгіянальны цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў, Маладэчна Кузьмін Андрэй - "Кантакт-цэнтар", г.Крычаў Дзілендзиік Мікалай - Салігорскі клюб грамадзянскіх ініцыятываў Катляроў Аляксандар - Слуцкае адзьдзяленьне цэнтару"Беларускія ініцыятывы" Краўчанка Ўладзімер - грамадзкае аб`яднаньне Магілёўскі прававы цэнтар Капуцкі Аляксандар - КРДС, Маладэчна Сідун Крысьціна - Згуртаваньне беларускіх студэнтаў РМТА Біяграфія Сямёна Мікалаевіча Домаша Домаш Сямён Мікалаевіч нарадзіўся 2.01.1950. у Брэсцкай вобласьці. Беларус.Безпартыйны. Праваслаўны. Адукацыя вышэйшая. Эканаміст. Скончыў Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Вышэйшую Партыйную Школу. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1969 годзе механікам па рамонце аўтамабіляў Астравецкай аўтабазы №4 Гародзенскага аблкіраваньня. З 1970 па 1974гг. - галоўны інжынэр, з 1974 па 1977гг. - дырэктар Астравецкай аўтабазы №4 Гародзенскага аблкіраваньня. 1977-1982 - дырэктар Гародзенскага аўтакамбіната №1. 1982-1983гг. - заг.прамыслова-транпартным адзьдзелам Гаркама КПБ г. Гародні. 1983-1987гг. - другі сакратар Кастрычніцкага райкама КПБ г. Гародяа, курыраваў прамысловасьць, транспарт, будаўніцтва і іншыя галіны народнай гаспадаркі раёну. У 1987гг.выбраны старшынёй гарвыканкаму г. Гародня. У 1990г. старшыня Гародзенскага гарвыканкаму і гарадзкога Савету дэпутатаў. У 1993г. абраны старшынёй Гародзенскага абласнога Савету дэпутатаў. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га й 13-га скліканьня. У траўні 1996 года - выбраны членам Прэзыдыума Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. З сакавіка 1997 каардынуе дзейнасьць дэмакратычных палітычных, грамадзкіх, прафсаюзных арганізацыяў Гродзенскай вобласьці, а з траўня 2000г, - і дзейнасьць аб`яднаньня "Рэгіянальная Беларусь" - шырокай кааліцыі, у склад якой уваходзяць грамадзкія, прафсаюзныя й палітычныя дэмакратычныя арганізацыі ўсіх вабласьцей Беларусі. Жыве ў г. Гародні. Жанаты. 2 сыны, унук. Адказная прамова Сямёна Домаша ў адказ на заяву аб яго падтрымцы Шаноўнае спадарства! Паважаныя лідары грамадзкіх аб`яднаньняў! Паважаныя калегі! Паважаныя прадстаўнікі СМІ! Дазвольце мне перш за ўсё павіншаваць вас з новым годам, новым стагодзьдзям, новым тысячагодзьдзям! Прыміце шчырыя пажаданьні шчасьця, дабрыні, посьпехаў у вашых справах, жадаю каб спраўдзіліся ўсе вашыя мары. Мяркую, выкажу агульнае жаданьне, каб у гэтым годзе ў нашым жыцьці, у жыцьці нашага народу адбыліся перамены да лепшага. Разам з тым мы ўсе добра разумеем, што самі па сабе гэтыя зьмены адбыцца ня могуць. Мы павінны іх дабіцца. І ў гэтым годзе лёс надае нам такую магчымасьць - выбраць па якому шляху пайсьці. Або мы будзем жыць ва ўмовах дыктатуры, працягваць падаць у бездань і зачынем сабе на шмат гадоў шлях у цывілізаваны сьвет. Або мы спынем гэтае падзеньне й пачнем будаваць дэмакратычную прававую дзяржаву з годным узроўнем жыцьця. Адновім меркаваньне, што склалася вякамі пра беларускі народ, як добрага гаспадара, які ўмее жыць у сяброўстве з усімі сваімі суседзямі. Сёньня напачатку абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў, шмат хто з палітолягаў і аналітыкаў падзяляюць нашае грамадзтва, палітычныя сілы на розныя цэнтры й групоўкі. Зьнешне яно нібыта так і выглядае. Па сутнасьці Лукашэнка падзяліў нашае грамадзтва на дзьве часткі: адна - гэта ён сам са сваімі паплечнікамі й другая - гэта народ, думку якога сьмела выказваюць грамадзкія, палітычныя і прафсаюзныя арганізацыі, перш за ўсё дэмакратычнага накірунку. Адсюль і два цэнтра супрацьстаяньня на будучых прэзыдэнцкіх выбарах: адзін - сфарміраваны Лукашэнка, які фактычна знаходзіцца ў апазыцыі да грамадзтва й другі - які можа быць сфарміравны стварэньнем шырокай каааліцыі грамадзкіх палітычных арганізацыяў і прафсаюзаў. Я ўпэўнены, што мы здолеем гэта зрабіць. Сёньня ў вашай асобе атрымана падтрымка ўплывовых і аўтарытэтных аб`яднаньняў як рэспубліканскага так і мясцовага ўзроўню. Зроблены яшчэ адзін сур`ёзны шлях да стварэньня кааліцыі, якая будзе прадстаўляць самыя шырокія слаі беларускага грамадзтва. Дзякую ўсіх вас за падтрымку, за давер, які вы аказваеце мне асабіста. Я гатовы і зраблю ўсё, што будзе ад мяне залежыць для нашай перамогі! Будзем разам і мы пераможам!
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|