Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Расею прадаць не жадаеце? Добра набуду, магу за рублі, магу і на даляры!
11:15, 17/01/2001


 ПАЛIТЫКА 

Сын за бацьку - у інтэрнэце зьявіўся сайт, прысьвечаны лёсу Сяргея Абадоўскага
11:14, 17/01/2001

З 10 ліпеня 1999 г. сын вядомага на Беларусі праваахоўніка Cяргея Абадоўскага - Зьміцер Абадоўскі знаходзіцца пад вартай у сьледчай турме Магілёва. Ён абвінавачваецца ў дзвух крадзяжах і гвалтаваньні. Спроба праваахоўных органаў падвергнуць яго суду мае на мэце падвойную мэту - зрабіць са Зьміцера рэцыдэвіста й тым самым сапсаваць рэпутацыю яго бацькі, праваабаронцы Сяргея Абадоўскага. Учора гісторыя "праваабарончага" бязьмежжа зьявілася ў інтэрнэце на сайце http://obodovskij.narod.ru/

Андрэй Клімаў разаслаў навагоднія паштоўкі сябрам і ворагам
11:13, 17/01/2001

У жонкі асуджанага дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Андрэя Клімава Тацьцяны Клімавай-Леановіч 12-15 студзеня адбылося доўгае спатканьне з мужам, які адбывае пакараньне ў калёніі УЖ-15/1 у Менску (220079, Мінск, вуліца Кальварыйская, 36, УЖ 15/1, паштовая скрынка 35, атрад 13).

10% беларускіх міліцыянэраў былі пакараныя
11:12, 17/01/2001

Летась за тыя або іншыя ўчынкі былі пакараныя каля 10 тысяч служачых і атэставаных супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, што складае прыкладна 10 адсоткаў ад агульнага складу МУС Беларусі. Пра гэта ўчора на сустрэчы с журналістами паведаміў кіраўнік МУС Навумаў. Большая частка вінаватых, паводле ягоных слоў, была выяўлена ўласнымі сіламі міністэрства. Навумаў прызнаў, што ёсьць "яшчэ дастаткова фактаў, калі дзеяньні супрацоўнікаў ніяк не сувымяраюцца з іх прызначэньнем у нашай краіне".

У Беларусі на 2001 год ствараецца спэцыяльны прэзыдэнцкі фонд - 500 мільёнаў даляраў
11:11, 17/01/2001, АФН

Пра гэта на пасэджаньні прэзыдыума Савету міністраў паведаміў намесьнік міністра фінансаў Анатоль Сьверж. Гэты фонд ствараецца дзеля таго, каб выканаць прэзыдэнцкае абяцаньне пра пывышэньне да лета заробку да 100 даляраў. Паколькі істотна пераглядзець бюджэт ужо немагчыма, ўрад зрабіў упор на эканоміі бюджэтных сродкаў. Мяркуецца, што зэканомленыя грошы будуць акумулявацца ў спэцыяльным бюджэтным фондзе.

На 3,5% вырасьлі кошты на белую гарэлку
11:10, 17/01/2001

12 студзеня ўпершыню сёлета павышаны цэны на белую гарэлку беларускай вытворчасьці.

У краіны СНД зараз тэлефануем па міжнародным кодзе
11:09, 17/01/2001

З 15 студзеня тэлефонныя званкі ва ўсе краіны былога СССР робяцца толькі з дапамогай міжнароднага коду (8-10). Як паведамілі БелаПАН у РА "Белтэлекам", апошнімі дзяржавамі, куды можна было пазваніць па старых кодах, былі Расея, Украіна і Казахстан.

Валеры Шчукін зьбіты міліцыяй і знаходзіцца ў шпіталі
11:08, 17/01/2001

Журналіст, лаўрэат Нацыянальнай прэміі па абароне правоў чалавека Валеры Шчукін ня быў дапушчаным 16 студзеня на прэс-канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава. Супрацоўнік Прэс-службы МУС маёр Быкаў абвесьціў, што аб прэс-канферэнцыі былі папярэджаны дзяржаўныя СМІ і допуск ажыцьцяўляецца па папярэдняй акрэдытацыі. Прэс-канферэнцыя зьяўляецца адкрытым мерапрыемствам і згодна з Законам "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" доступ на такія мерапрыемствы для журналістаў свабодны, а пры акрэдытацыі іх яшчэ мусяць загадзьдзя папярэджваць. Не зважаючы на журналісцкае пасьведчанне, Шчукіна затрымалі на ўваходзе ў Міністэрства ўнутраных спраў, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя.

У "Беларуси" падтрымалі Домаша - падрабязнасьці ўчарашняй заявы
11:07, 17/01/2001

ПРАДСТАЎНІКІ КАЛЯ 30 ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЫЯЎ ПАДТРЫМАЛІ СЯМЁНА ДОМАША ЯК АДЗІНАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА КАНДЫДАТА НА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ

Павел Жук: любая спроба пакараць "Нашу Свабоду" за публікацыю заключэньня пра хваробу Лукашэнкі даказвае нашу праўду
11:06, 17/01/2001

Супрацоўнікі пракуратуры цягам 10 дзён павінны вызначыць, якія захады будуць узятыя да рэдакцыі газэты "Наша Свабода" з нагоды публікацыі артыкула "Доктарскае заключэньне". У панядзелак Дзяржкамітэт па друку афіцыйна накіраваў артыкул на экспэртызу ў пракуратуру. Матар`ял быў апублікаваны ў мінулую пятніцу, а ўжо ў панадзелак з`явіліся чуткі, што супраць галоўнага рэдактара газэты Паўла Жука ўзбуджана крымінальная справа па зьнявазе годнасьці Лукашэнкі.

Барысаўскія актывісты патрабуюць псыхіятрычнага абсьледваньня Лукашэнкі
11:05, 17/01/2001

16 студзеня на цэнтральнай плошчы Барысава сябры рэгіянальнае суполкі Беларускае Сацыяль-Дэмакратычнае Партыі ("Народная Грамада") правялі несанкцыяванае пікетаваньне пад лёзунгам "Патрабуем псыхіятрычнага абсьледаваньня Лукашэнкі".

Руская прэса адрэфлексавала на дыягназ доктара Шчыгельскага
11:04, 17/01/2001

"Дактары-псыхіятары прызналі Лукашэнка мазаічным псыхапатам", "У Маскву прыехаў звар`яцелы прэзыдэнт", "Лукашэнка - мазаічны псыхапат" - такімі загалоўкамі мільгацяць у гэтыя дні он-лайнавыя й традыцыйныя расейскія СМІ.

Беларускае МЗС працягвае неаб`яўленую "халодную" вайну
11:03, 17/01/2001

Беларускія чыноўнікі з МЗС дэманстратыўна праігнаравалі запрашэньне на прыём з нагоды 25-годзьдзя хэльсінскага Заключнага акту Рады па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе. Прыём быў арганізаваны Кансультатыўна-Назіральнай групай АБСЭ, якая працуе ў Менску напрацягу некалькіх гадоў. Адносіны ўладаў да КНГ АБСЭ перайшлі ў стадыю канфлікту літаральна за апошні месяц.

У Маскве Лукашэнка іграў у хакей і угаворваў Маскву не пакідаць яго аднаго
11:02, 17/01/2001

"Культурна-спартовы візыт на палітыка-эканамічныя тэмы" - так можна назваць дзвухдзённы ваяж Аляксандара Лукашэнкі ў Маскву. Як вядома, прымаюць яго толькі кіраўнікі гэтай краіны, ды некалькі дробных дыктатараў ва ўсім сьвеце. Пад "шыльдай" адкрыцьця беларускіх культурніцкіх дзён Лукашэнка спрабаваў правенціляваць пытаньне пра дальнейшае выдзяленьне рускіх грошай у сваю падтрымку і высьветліць пазыцыю Масквы па пытаньню прэзыдэнцкіх выбараў, што хутка набліжаюцца. Ну, заадно прайграў у хакей.

Група канібалаў затрыманая ў Менску
11:01, 17/01/2001

Супрацоўнікі беларускай міліцыі затрымалі 16 студзеня ў Менску групу канібалаў з 6 чалавек. Як паведамілі "Інтэрфаксу", злачынцы былі арыштаваныя падчас сьледзтва па справе, заведзенаму пасьля таго, як у адным з водных каналаў Менску быў знойдзены расчленены труп мужчыны. Асоба загінулага зараз высьвятляецца.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: