Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Маскве Лукашэнка іграў у хакей і угаворваў Маскву не пакідаць яго аднаго 11:02, 17/01/2001
"Культурна-спартовы візыт на палітыка-эканамічныя тэмы" - так можна назваць дзвухдзённы ваяж Аляксандара Лукашэнкі ў Маскву. Як вядома, прымаюць яго толькі кіраўнікі гэтай краіны, ды некалькі дробных дыктатараў ва ўсім сьвеце. Пад "шыльдай" адкрыцьця беларускіх культурніцкіх дзён Лукашэнка спрабаваў правенціляваць пытаньне пра дальнейшае выдзяленьне рускіх грошай у сваю падтрымку і высьветліць пазыцыю Масквы па пытаньню прэзыдэнцкіх выбараў, што хутка набліжаюцца. Ну, заадно прайграў у хакей.
Зьвяртае на сябе ўвагу й тое, што падчас візыту падымалася пытаньне пра ваеннае супрацоўніцтва дзвюх краінаў. У прыватнасьці, аб разьмяшчэньні на беларускіх авіябазах боезапасу для расейскіх бамбардзіроўшчыкаў. За сумеснымі навучаньнямі па базаваньню на Беларусі расейскіх далёкіх бамбардзіроўшчыкаў Ту-95 і Ту-22М3 (яны зяўляюцца асноўнымі насіцелямі ракетна-ядзерных узбраеньняў у ВВС Расеі), верагодна й тое, што на беларускіх авіябазах будуць разьмяшчацца боезапасы для расейскіх бамабардзіроўшчыкаў. У мінулым годзе таксам завершана аб`яднаньне ВПС Беларусі з расейскімі падразьдзяленьнямі СПА заходняга накіраваньня й сіламі ВПС- СПА Каліненградзкага анклаву.
Як паведамляе інтэрнэт-выданьне Время.Ру, паводле словаў Лукашэнкі, зараз у склад групоўкі, якая знаходзіцца на так званым "зходнім накірунку", уваходзяць прыкладна 300-тысячаў ваеннаслужачых, з найновай тэхнікай, пры гэтым асноўная роля адводзіцца менавіта злучэньням беларускай арміі. Згодна дамовы пра звычайныя ўзбраеньні ў Эўропе, Беларусь мае 1800 танкаў, 2600 бронемашынаў, 1615 артылерыйскіх сістэмаў, 260 боявых самалётаў і 80 верталётаў.
Лукашэнка хоча ўзнавіць ваенную вытворчасьць на беларускіх прадпрыемствах.
Што да прадвыбарчай падтрымкі, то размова пра гэта, па ўсёй верагоднасьці, прайшоў на закрытай для прэсы сустрэчы Пуціна й Лукашэнкі. Гэта тэма напрамую зьвязаная й з тэмаю эканомікі. Вось што пішуць пра вынікі візыту Вести.Ру
Груба кажучы, Лукашэнка хоча не толькі атрымоўваць мэтанакіраваныя крэдыты, але й прымусіць Расею інвесціраваць у беларускую вытворчасьць. Нібыта ў Расеі сваіх незагружаных магутнасьцяў няма. Варта адзначыць таксама, што Лукашэнка паабяцаў ужо насельніцтву Беларусі, што да сярэдзіны года заробак бюджэтнікаў, якіх на Беларусі большасьць, будзе эквівалентна ста далярам у месяц (зараз яна ледзь дасягае сорака даляраў). А паколькі ў эканоміцы самой Беларусі сродкаў на такія шчодрыя падарункі проста няма й знайсьці іх вельмі цяжка, усе экспэрты лічаць, што такая важкая частка прадвыбарчай кампаніі як павышэньне заробку электарату будзе прафінансавана Расеяй.
Акрамя як на падтрымку Расеі, у сваёй прадвыбарчай кампаніі Лукашэнку, па ўсёй верагоднасьці, разьлічваць няма на што. Таму ён так часта нагадвае пра сябе. Выбары прэзыдэнта не за гарамі, яны павінны адбыцца на пазьней за 27 верасьня гэтага года, а рэйтынг Лукашэнкі за апошнія паўгады, па дадзеных незалежных сацыёлагаў, зьнізіўся з 55 да 30 адсоткаў. І Беларуь, дзякуючы Лукашэнку, працягвае знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі. Прэззыдэнта краіны пасьля 1996 года ў сябе прынялі тлькі Расея, Іран, Лівія, Кітай і Куба.