Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускае МЗС працягвае неаб`яўленую "халодную" вайну
11:03, 17/01/2001

Беларускія чыноўнікі з МЗС дэманстратыўна праігнаравалі запрашэньне на прыём з нагоды 25-годзьдзя хэльсінскага Заключнага акту Рады па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе. Прыём быў арганізаваны Кансультатыўна-Назіральнай групай АБСЭ, якая працуе ў Менску напрацягу некалькіх гадоў. Адносіны ўладаў да КНГ АБСЭ перайшлі ў стадыю канфлікту літаральна за апошні месяц.

КНГ АБСЭ неаднаразова выказвалася за цеснае супрацоўніцтва з уладамі, у прыватнасьці, з Міністэрствам замежных справаў Беларусі. Аднак ў апошні месяц прэзыдэнт Беларусі і некаторыя іншыя службовыя асобы крытыкавалі дзейнасьць Кансультатыўна-назіральнай групы, абвінавачваючы яе нават у падрыхтоўцы пад выглядам назіральнікаў, баявікоў для дзяржаўнага перавароту.

Што ня ўсё гладка ва ўзаемаадносінах, сьведчыць і той факт, што ні міністр замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў, ні хто-небудзь зь ягоных намесьнікаў не прыйшлі на прыём з нагоды 25-годзьдзя Хэльсінкскага акту, хоць дата гэтага прыёму ўзгаднялася з МЗС. Таму так і засталася нявыказанай наступная фраза з падрыхтаванага выступленьня сп. Віка ў частцы, у якой ён планаваў зьвярнуцца да Міхаіла Хвастова: "Ваша прысутнасьць сёньня ў якасьці ганаровага госьця пацьвярджае абавязацельствы Рэспублікі Беларусь кіравацца асноўнымі мэтамі і прынцыпамі АБСЭ".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: