Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Шчукін зьбіты міліцыяй і знаходзіцца ў шпіталі
11:08, 17/01/2001

Журналіст, лаўрэат Нацыянальнай прэміі па абароне правоў чалавека Валеры Шчукін ня быў дапушчаным 16 студзеня на прэс-канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава. Супрацоўнік Прэс-службы МУС маёр Быкаў абвесьціў, што аб прэс-канферэнцыі былі папярэджаны дзяржаўныя СМІ і допуск ажыцьцяўляецца па папярэдняй акрэдытацыі. Прэс-канферэнцыя зьяўляецца адкрытым мерапрыемствам і згодна з Законам "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" доступ на такія мерапрыемствы для журналістаў свабодны, а пры акрэдытацыі іх яшчэ мусяць загадзьдзя папярэджваць. Не зважаючы на журналісцкае пасьведчанне, Шчукіна затрымалі на ўваходзе ў Міністэрства ўнутраных спраў, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя.

Пры гэтым яго павалілі на падлогу і закруцілі рукі трое супрацоўнікаў службы аховы будынку пад кіраўніцтвам начальніка службы капітана Ляліна. Пры затрыманьні было разьбіта шкло ў дзьверах і Валеры Шчукін парэзаўся. Пакуль прыехала машына хуткай дапамогі, якую выклікалі па патрабаваньні прэсы, журналіст ляжаў у крыві на падлозе 18 хвілінаў без медычнай дапамогі; за рукі яго трымалі супрацоўнікі МУС, прыціскаючы да падлогі.

Паводле сведчаньня відавочцаў, Шчукін страціў шмат крыві. Его адвезлі ў шпіталь у суправаджэньні міліцыянераў. Зараз ён знаходзіцца ў ваенным шпіталі на вуліцы Варвашэні.

На прэс-канферэнцыі міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў пракаментаваў гэты эпізод так: "Я не лічу Шчукіна журналістам ".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: