Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
10% беларускіх міліцыянэраў былі пакараныя 11:12, 17/01/2001
Летась за тыя або іншыя ўчынкі былі пакараныя каля 10 тысяч служачых і атэставаных супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, што складае прыкладна 10 адсоткаў ад агульнага складу МУС Беларусі. Пра гэта ўчора на сустрэчы с журналістами паведаміў кіраўнік МУС Навумаў. Большая частка вінаватых, паводле ягоных слоў, была выяўлена ўласнымі сіламі міністэрства. Навумаў прызнаў, што ёсьць "яшчэ дастаткова фактаў, калі дзеяньні супрацоўнікаў ніяк не сувымяраюцца з іх прызначэньнем у нашай краіне".
5.433 чалавекі з агульнай колькасьці вінаватых - гэта работнікі міліцыі і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў. Яны былі пакараныя ў дысцыплінарным парадку - ад вымовы да паніжэньня ў званьні.
У дачыненьні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў летась былі ўзбуджаны 116 крымінальных справаў, 90 чалавек асуджаныя. Больш за ўсё супрацоўнікаў міліцыі прыцягвалася да адказнасьці за перавышэньне ўлады, воінскія злачынствы, дарожна-транспартныя здарэньні і хабар.