Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэй Клімаў разаслаў навагоднія паштоўкі сябрам і ворагам 11:13, 17/01/2001
У жонкі асуджанага дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Андрэя Клімава Тацьцяны Клімавай-Леановіч 12-15 студзеня адбылося доўгае спатканьне з мужам, які адбывае пакараньне ў калёніі УЖ-15/1 у Менску (220079, Мінск, вуліца Кальварыйская, 36, УЖ 15/1, паштовая скрынка 35, атрад 13).
Паводле словаў Клімавай-Леановіч, яе муж на працягу некалькіх гадзінаў размаўляў са сваімі дзецьмі і маці. Да будынка калёніі таксама прыйшлі сябры Андрэя Клімава, вядомыя артысты Ядзьвіга Паплаўская і Аляксандар Ціхановіч, якія перадалі яму харчовую пасылку і словы падтрымкі.
Жонка дэпутата расказала ў інтэрв`ю карэспандэнту БелаПАН, што яе муж атрымлівае дзесяткі лістоў ад калег-дэпутатаў, журналістаў, дыпламатаў, беларускіх грамадзянаў. Да навагодніх сьвятаў прыслаў ліст былы пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, а цяпер намесьнік памочніка генэральнага сакратара НАТО па палітычных пытаньнях Дэніэл Спэкхард, які яшчэ падчас свайго знаходжаньня ў Мьнску ўзяў удзел у лёсе апальнага дэпутата.
І сам Андрэй Клімаў у навагоднія святы адправіў больш чым 70 віншаваньняў - сваім сябрам і апанэнтам. У ліку апошніх - прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка, якому Клімаў пажадаў большага, чым раней, шанцаваньня. Паводле словаў Клімава, чалавек, з-за якога ён, па сутнасьці, і знаходзіцца ў зняволеньні, выклікае толькі жаль.