|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Сын за бацьку - у інтэрнэце зьявіўся сайт, прысьвечаны лёсу Сяргея Абадоўскага 11:14, 17/01/2001 Занадта адкрытыя груба парушальныя закон метады сьледзтва поўнасьцю падцьвярджаюць гэтую версію. Вясной 1999 года Зьміцера абвінавачваюць у крадзяжы. Вобыск праводзіцца праз доўгі час (20 ліпеня - у крытычны для ўладаў дзень, у апошні дзень легітымнага знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнка) і не ў яго кватэры, а ў кватэры яго бацькі. Пры гэтым міліцыя нават не спрабавала зрабіць выгляд, што шукае нібыта скрадзеныя Зьміцерам туфлі, а нахабна лазіла ў праваабарончых дакумантах Сяргея Абадоўскага. Такія дзеяньні ўладаў становяцца лягічна зразумелымі, бо па хатняму адрэсу Сяргея Абадоўскага разьмешчана юрыдычная адрэса Магілёўскага праваабарончага цэнтру, дырэктарам якога ён зьяўляецца. Акрамя таго, Сяргей Абадоўскі зьяўлялся актыўным членам Цэтральнай выбарчай камісіі па арганізаваным увесну 1999г. апазыцыяй альтэрнатыўным выбарам Прэзыдэнта Беларусі. Для таго, каб ускладніць дробнае абвінавачваньне Зьміцеру ў ліпені 1999 года інкрымінуюць ўжо гвалтаваньне. Сьледзтва праводзіцца з жахлівымі парушэньнямі крымінальна-працэсуальнага кодэксу й зьбірае так званыя доказы супрацьзаконнымі метадамі. Сьледчыя метады праводзяцца без прысутнасьці абаронцы, а пры працэдуры апазнаньня, нібыта згвалтаваная, указвае на абсалютна пабочнага чалавека. У дакумантах сьледзтва ёсьць дзіўнае заключэньне экспертызы: "Факт згвалтаваньня не ўстаноўлены, але яно магло быць". Пасьля першага судзебнага разгледжваньня Зьміцер атрымаў 6 год пазбаўленьня волі за туфлі, які скраў іншы. Па другім крадзяжы ён быў апраўданы бо меў поўнае алібі (знаходзіўся падчас крадзяжу ў іншым горадзе). Па касацыйнай скарзе абаронцы вынесены прыгавор быў адменены Магілёўскім абласным судом і зноў накіраваны на новае разгледжаньне ў той самы суд І-й інстанцыі. Пасьля новага разгледжаньня суд вынес вызначэньне пра накіраваньне справы на дасьледваньне. Мера пазбаўленьня абвінавачваемаму без усялякага матываваньня пакінутая бяз зьменаў - утрыманьне пад вартай. За час правядзеньня папярэдняга расьсьледаваньня Зьміцер чатыры разы аб`яўляў галадоўкі пратэсту супраць прававога бязьмежжа праваабарончых органаў. Такім чынам вязень Магілёўскай сьледчай турмы пратэставаў супраць: незаконнага адхіленьня ад абароны яго бацькі, які зьяўляецца афіцыйным абаронцам Зьміцера (12 дзён галадоўкі); безпадстаўнага зацягваньня касацыённага разгледжаньня справы ў абласным судзе (17 дзён галадоўкі); наўмыснага зьмяшчэньня яго адміністрацыяй турмы ў карцар (15 дзён галадоўкі, зь іх 7 дзён сухой); паўторнага зьмяшчэньня ў карцар праз тыдзень пасьля галадоўкі "дасіджваць недабыты тэрмін" і адмовы адміністрацыі турмы ў выкліку абаронцы абвінавачванага й прадастаўленьні магчымасьці падаць скаргу на незаконныя дзеяньні кіраўніцтва турмы (11 дзён сухой галадоўкі, пасьля якой Зьміцер у цяжкім стане трапіў у рэманіцыённае адзьдзяленьне шпіталю) Зараз з абсалютнай упэўненасьцю можна сказаць, што крымінальная справа Зьміцера Абадоўскага поўнасьцю сфабрыкавана, а "доказы", знойдзены сьледзтвам з найгрубымі парушэньнямі закона і таму ня могуць мець юрыдычнай сілы. Але як відаць не могуць супакоіцца і спадзяюцца даказаць тое, чаго не было. Парушэньні закона працягваюцца. Так сьледчы Іван Гарадкоў адмовіўся вызваліць з-пад варты Зьміцера Абадоўскага ў адпаведнасьці з новым Крымінальна-працэсуальным Кодэксам Беларусі, што ўступіў у дзеяньне з 1 студзеня 2001г.і які не дапускае знаходжаньне ў месцах пазбаўленьня волі звыш за 18 месяцаў. Больш таго, з жаданьнем пазбавіцца ад прынцыпіяльнага абаронцы сьледчы зноў адхіліў пад надуманннымі падставамі ад абароны сына Сяргея Абадоўскага. Шэраг бязчынстваў працягваецца…
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|