Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве спрабуюць пакараць рабочых
11:03, 18/01/2001

Адміністрацыя Магілёўскага аўтамабільнага заводу шукае "вінаватых" у падзеях 28 сьнежня 2000 года. У той дзень рабочыя МоАЗ перакррылі дарогу з патрабаваньнем выплаціць заробак за лістапад.

Па загадзе дырэктара завода Мікалая Міхайлава былі зьнятыя з працы працоўныя табельнага бюро. Іх прыцягвалі да прагляду міліцэйскай відэёстужкі па падзеях 28 сьнежня. Яны апазнавалі рабочых, зьнятых на стужцы. Апошніх у тэрміновым парадку выклікалі ў заводаўпраўленьне, дзе іх ужо чакаў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Пасьля пытаньня: "ДЗе вы былі 28.12.2000 з 16:00 да 19:00", складаўся пратакол адміністратыўнага првапарушэньня за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Аднак, па інфарммацыі прэс-службы Свабоднага прафсаюзу, гэта не адзін дзесятак чалавек.

Кіраўніцтва Свабоднага прафсаюза мае намер адстойваць, у тым ліку і праз суды, правы рабочых, якія падпадаюць пад рэпрэсіі за законнае патрабаваньне - выплаціць заробленыя грошы. Пра падзеі на Магілёўскім аўтазаводзе ўжо праінфармаваны прафсаюзы эўрапейскіх дзяржаваў і ЗША, амбасады заходніх краінаў, а таксама найбуйныя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці МАП.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: