Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крымінальная справа за спробу трапіць на прэс-канферэнцыю ў МУС
11:04, 18/01/2001

узбуджана ўчора супраць журналіста, дэпутата ВС Валерыя Шчукіна.Сьледчыя Цэнтральнага РАУСу абвінавачваюць дэпутата ў злосным хуліганстве. Справу супраць дэпутата Валерыя Шчукіна ўзбудзілі паводле 339-га артыкулу, часткі 1 Крымінальнага кодэксу.

16 студзеня пазаштатны карэспандэнт недзяржаўнай газеты "Народная воля" Валерый Шчукін спрабаваў прайсьці ў будынак МУС на прэс-канферэнцыю міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, але яго не прапусьцілі ў сувязі з адсутнасьцю акрэдытацыі. Шчукін паспрабаваў прарвацца цераз пост аховы, аднак трое ахоўнікаў павалілі яго на падлогу. Падчас барадзьбы было выбіта шкло ва ўваходных дзвярах, якое ўпала на ногі Шчукіна і нанесла яму глыбокія парэзы.

Праваабаронца, страціўшы шмат крыві, быў дастаўлены ў адзьдзяленьне мікрахірургіі шпіталю Міністэрства абароны, дзе яму наклалі швы на раны. У той же дзень, прама ў шпіталі, Шчукіна азнаёмілі з пастановай аб узбуджэньні ў дачыненьні да яго крымінальнай справы. Першапачаткова да дэпутата была прыстаўлена міліцэйская ахова, потым яе зьнялі.

Згодна новаму КК, злоснае хуліганства караецца альбо грамадзкай працай, альбо пазбаўленьнем волі да 2-х гадоў. Грамадзкая праца - гэта новы для Беларусі від пакараньня, уведзены новым Крымінальным кодэксам. Пакараны мусіць адпрацаваць ад 120 да 240 гадзінаў. Як гэта адбываецца, ніхто яшчэ ня ведае.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: