Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 1819 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: Барадзін не мае дапляматычнай недатыкальнасьці
11:06, 18/01/2001

Міжнародны каардынатар Хартыі`97 Андрэй Саньнікаў пракаментаваў арышт Паўла Барадзіна наступным чынам:
- Я чакаю, што з затрыманьнем Барадзіна нарэшце зьявіцца яснасьць у справе "Мабэтэкса", бо да арышта Барадзін у рэзкай форме адмаўляў усе абвінавачваньні.


Адносна "дыпляматчнай недатыкальнасьці" Барадзіна магу заявіць, што ён наогул не зьяўляецца асобаю на высокай пасадзе, бо ніякага "саюза Беларусі й Расеі" у прыродзе не існуе. "Саюз" ёсьць толькі ў хворым уражаньні Лукашэнкі й Крамля. Ніякай дыпляматычнай недатыкальнасці ў Барадзіна няма й быць ня можа. У якасьці "высокапастаўленага чыноўніка" яго разглядаюць сёньня толькі некаторыя беларускія й расейскія палітыкі.

Арышт Барадзіна не зьяўляецца несяброўскім крокам ЗША у адносінах да Беларусі й Расеі, як гэта імкнуцца сёньня прадставіць яго сябры. Гэта "несяброўскі крок" у адносінах чалавека, што падазраецца ў крымінальным злачынстве.


Дзяржаўны сакратар "саюзу Беларусі й Расеі", былы кіраўнік па справах прэзыдэнта Расеі Павел Барадзін затрыманы ў сераду вечарам у міжнародным порце імя Кенэдзі ў Нью-Ёрку. Затрыманьне адбылося згодна з судовым даручэньнем пракуратуры Швейцарыі.

Барадзін прыехаў у ЗША па афіцыйным запрашэньні аднаго з членаў камітэту па інаугурацыі прэзыдэнта Джоржа Буша для прыняцьця ўдзелу ў афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў. Заслухоўваньні пра выдачу Паўла Барадзіна Швэйцарыі пройдуць у Нью-Ёрку сёньня каля 18 гадзінаў па менскім часе.

Даведка:

Справа швейцарскай будаўнічай кампаніі Mabetex была ўзбуджана ў кастрычніку 1998 года былым генэральным пракурорам Расеі Юры Скуратавым. Спачатку сьледчых цікавіла толькі дзейнасьць Mabetex, аднак пазьней увагу пракуратуры прыцягнула і кампанія Merkata. Прадстаўнікі абедзьвюх кампаній адмаўляюць учыненьне супрацьзаконных дзеяньняў. Сцьвярджаецца, што Mabetex і Merkata выплацілі мільёны даляраў ЗША прадстаўнікам расейскага ўраду ў якасьці хабару за выгадныя кантракты, у прыватнасьці, кантракт на рэстаўрацыю Крамля. Агульная сума падрадаў Merkata ў Расеі складала, паводле ацэнак швейцарскіх улад, 500 мільёнаў даляраў ЗША.

Паводле заявы швейцарскіх судовых улад, плацяжы Merkata Trading ажыцьцяўляліся праз рахункі ў афшорных кампаніях, што належылі Барадзіну. Газэта "Файеншэл таймз" у лютым мінулага года пісала, са спасылкай на швейцарскую пракуратуру, што праз рахункі Барадзіна прайшло 60 мільёнаў даляраў ЗША. Летась швейцарскія ўлады прад`явілі афіцыйнае абвінавачаньне 5-ці асобам і выдалі ордэр на арышт Паўла Барадзіна. Швейцарскія ўлады абвінавацілі яго ў адмываньні грошай. Аднак паміж Швейцарыяй і Расіяй дагавора аб выдачы злачынцаў не існуе.

У верасьні швейцарская пракуратура выказала сумненьне ў тым, што расейскія органы займаюцца расьсьледаваньнем гэтай справы дастаткова сур`ёзна. У сьнежні 2000 года Генпракуратура Расеі закрыла "справу Mabetex" з фармулёўкай "з-за адсутнасьці складу злачынства". Барыс Ельцын, яго жонка Наіна, дачкі Таццяна Дзьячэнка і Алена Акулава праходзілі па справе ў якасьці сьведкаў.

Павел Барадзін - адзін з самых высокапастаўленых чыноўнікаў былога СССР, затрыманых за мяжой па абвінавачаньні ў адмываньні грошай. Нагадаем, што арыштаваны з аналагічнай фармулёўкай былы прэм`ер Украіны Павел Лазарэнка дагэтуль знаходзіцца ў амерыканскай турме.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: