Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія праваабарончыя органы ня выключаюць таго, што амэрыканскія спэцлужбы прымалі ўдзел у падрыхтоўцы затрыманьня дзяржсакратара Саюза Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна.
Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 18 студзеня на 7,7-8,5 адсоткі павялічаны тарыфы на праезд у аўтобусах прыгарадных і міжгародніх зносінаў.
Прэс-цэнтар Пракуратуры Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіў вечарам 18 студзеня паведамленьне для прэсы. У ім гаворыцца: 12 студзеня ў сеці Інтэрнэт, а пасьля ў газэце "Наша свабода" распаўсюджаны паклёп у адносінах да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Па факту паклёпу ў дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка пркуратурай рэспублікі ў адпаведнасьці з нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэксу 17.01.2001 г. узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (паклёп у дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
Міжнародная прваабарончая арганізацыя Ліга Правоў Чалавека зьявярнулася 19 студзеня з адкрытым лістом да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якім яна выказвае сваю занепакоенасьць адносна нядаўняга нападу на дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валерыя Шчукіна й крамінальнага перасьледу сына вядомага магілёўскага праваабаронцы Сяргея Абадоўскага - Зьміцера.
Такое рашэньне прыняў бруклінскі суд у выніку заслухоўваньня па справе былога кіраўніка па справах прэзыдэнта Расеі, а зараз "выканаўчага сакратара Саюзу Расеі й Беларусі" Паўла Барадзіна, затрыманага ў чацьвер раніцай у нью-ёркскім аэрапорце імя Кэннэдзі па запытаньню генэральнай пракуратуры Швейцарыі. Згодна з пастановаю суда, наступны тыдзень Павел Барадзін правядзе ў сьледчай турме, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Намесьнік кіраўніка амбасады ЗША на Беларусі Джон Кунштадтэр быў выкліканы 18 студзеня ў Міністэрства замежных справаў. Першы намесьнік міністра замежных справаў Сяргей Мартынаў выказаў прадстаўніку ЗША пратэст у сувязі з затрыманьнем ў аэрапорце Нью-Ёрку "дзяржсакратара саюзу Беларусі й Расеі" Паўла Барадзіна. Беларускі бок падкрэсьліў, што гэты інцыдэнт зьяўляецца несяброўскім актам у адносінах да "саюзнай дзяржавы". МЗС Беларусі патрабаваў тэрміновага й безумоўнага вызваленьня Барадзіна.
У першы дзень працы Дзяржаўнай Думы пасьля зімовых вакацыяў, пры адкрыцьці пленарнага пасэджаньня 18 студзеня ўпершыню выконваўся новы дзяржаўны гімн Расеі. Два дэпутаты ня ўсталі пры выкананьні музыкі савецкага гімну - былыя палітвязьні Юлі Рыбакаў і Сяргей Кавалёў. Гімн быў прыняты ў канцы мінулага года і прадстаўляе сабою музыку старога савецкага гімну 1944 года на новыя словы аўтара таго ж "сталінскага" гімну Сяргея Міхалкова.
Газэта "Наша Свабода" пачала публікацыю дзіцячых малюнкаў, дасланых на конкурс палітычнай карыкатуры. Конкурс быў аб`яўлены напачатку новага году. Зь першай працаю можна азнаёміцца ТУТ