Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барадзін павінен сядзець у турме! 11:04, 19/01/2001
Такое рашэньне прыняў бруклінскі суд у выніку заслухоўваньня па справе былога кіраўніка па справах прэзыдэнта Расеі, а зараз "выканаўчага сакратара Саюзу Расеі й Беларусі" Паўла Барадзіна, затрыманага ў чацьвер раніцай у нью-ёркскім аэрапорце імя Кэннэдзі па запытаньню генэральнай пракуратуры Швейцарыі. Згодна з пастановаю суда, наступны тыдзень Павел Барадзін правядзе ў сьледчай турме, паведамляе ІТАР-ТАСС.
Паўторныя заслухоўваньні па справе прызначаныя на 25 студзеня. Яны пачнуцца ў 14:30 па мясцовым часе, (у 22:30 па Маскве). На гэтых заслухоўваньнях будзе вырашацца пытаньне аб магчымасьці выпусьціць былога кіраўніка па справах прэзыдэнта з-пад аховы пад залог.
Заслухоўваньні прыйшлі да высьвятленьня таго, ці разумеее Павел Барадзін сутнасьць абвінавачваньняў, што выдвінутыя супраць яго швейцарскімі ўладамі, якія дабіваюцца ад ЗША яго экстрадыцыі.
Падчас працэсу адкрылася адна вельмі цікавая дэталь у справе Паўла Барадзіна. Апынулася, што ніхто афіцыйна не запрашаў на ўрачыстасьць інаугурацыі прэзыдэнта Джоржа Буша. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Белага дому Ары Флэтчэр.
Напэўна, Барадзіну ў Маскву было даслана адно са шматлікіх запрашэньняў на інаугурацыю, якія ў вялікай колькасьці прадаюцца ў Амэрыцы прыблізна даляраў за сто. Яны самыя сапраўдныя і выпускаюцца інаугурацыённым камітэтам, а купіць іх можа кожны, хто пажадае прысутнічаць на гэтай цырымоніі. Відавочна, хтосьці набыў такое запрашэньне і адаслаў яго Паўлу Барадзіну, паведамляе радыёстанцыя "Рэха Масквы".