Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура палічыла дыягназ доктара Шчыгельскага ў адносінах да Лукашэнкі "паклёпам" 11:06, 19/01/2001
Прэс-цэнтар Пракуратуры Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіў вечарам 18 студзеня паведамленьне для прэсы. У ім гаворыцца: 12 студзеня ў сеці Інтэрнэт, а пасьля ў газэце "Наша свабода" распаўсюджаны паклёп у адносінах да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Па факту паклёпу ў дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка пркуратурай рэспублікі ў адпаведнасьці з нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэксу 17.01.2001 г. узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (паклёп у дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
З мэтаю поўнага й аб`ектыўнага расьсьледаваньня дадзенай крымінальнай справы створана сьледча-аператыўная група з супрацоўнікаў пракуратуры й Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Па справе праводзяцца неабходныя сьледчыя справы.
Выдавец і рэдактар газэты "Наша свабода" Павел Жук у сувязі з заяваю пракуратуры яшчэ раз падцьвердзіў прэс-цэнтру Хартыі сваю гатоўнасьць адстойваць правамернасьць публікацыі артыкула "Доктарскае заключэньне" у судзе. Аднак, адзначыў ён, пакуль не зразумела, хто канкрэтна будзе абвінавачвацца ў паклёпе - газэта, рэдактар, сам доктар Шчыгельскі (ён зараз знаходзіцца ў Амэрыцы) ці яшчэ хтосьці.
Дарэчы, частка 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ""Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь" прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу, або папраўчай працы на тэрмін да 2 гадоў, або абмежаваньня свабоды на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленьня волі на той жа тэрмін.