Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня падаражэў праезд ў міжгародніх аўтобусах 11:07, 19/01/2001
Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 18 студзеня на 7,7-8,5 адсоткі павялічаны тарыфы на праезд у аўтобусах прыгарадных і міжгародніх зносінаў.
Кошт праезду на звычайных прыгарадных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу ўзрос з 8,2 да 8,9 рублі за 1 кіламетр, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі месцамі - з 8,8 да 9,5 рублі; на хуткасных прыгарадных маршрутах - адпаведна з 10,7 да 11,6 і з 11,4 да 12,3 рублі; на дадатковых прыгарадных рэйсах - адпаведна з 11,1 да 12 і з 11,9 да 12,9 рублі.
Кошт праезду на звычайных міжгародніх маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу павялічаны з 12 да 13 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеньнямі - з 13,7 да 14,8 рублёў; на хуткасных міжгародніх маршрутах - адпаведна з 15,6 да 16,8 і з 17,8 да 19,2 рублёў. Тарыфы на дадатковыя міжгароднія рэйсы ўстаноўлены ў памеры 17,5 (у аўтобусах агульнага тыпу) і 20 рублёў (у аўтобусах з мяккімі адкіднымімесцамі) за 1 кіламетр.
Апрача таго, на 12,5 адсоткі(з 40 да 45 рублёў) павялічаны збор за папярэдні продаж і (або) браніраваньне кожнага білету.
Папярэдняе павышэньне тарыфаў на праезд у аўтобусах прыгарадных і міжгародніх зносінаў адбылося 4 лістапада 2000 года.