Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Супрацоўнікі Беларускага КДБ на РТР?
11:10, 19/01/2001, "Народная воля"

Ёсьць інфармацыя, што кіраўніцтва РТР плануе ўвесьці на карпункце свайго каналу ў Менску новую пасаду - прадзюсэра. У беларускай сталіцы пагаворваюць, што на гэтым месцы можа апынуцца супрацоўнік прэс-групы УКДБ Беларусі па Менску й Менскай вобласьці Андрэй Качура.

Падставаў для такіх размоваў апынулася больш чым дастаткова.

Па-першае, Андрэй Качура - аднакурсьнік вядомага расейскага журналіста, вядучага "Весцяў" Яўгена Равенка. Яны разам сканчвалі Ільвоўскае Вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча - адзінае навучальная ўстанова на прасторы былога Савецкага Саюзу, дзе рыхтавалі ваенных журналістаў. Прычым яны - не толькі аднакурсьнікі, але й добрыя сябры. У адным са сваіх інтэрв`ю спадар Равенка неяк сказаў, што не бачыць нічога дрэннага ў тым, што ён мае сяброў у беларускім КДБ. Вядома, што нядаўна Яўген Равенка знаходзіўся ў Менску. Ён прыязджаў у беларускую сталіцу разам з кіраўніком карэспандэнцкай сеткі УГРК Аляксеем Кузьміным, карэспандэнтам РТР Анатолем Сауціным. Натуральна, што Равенка сустракаўся са сваім менскім сябрам. І вельмі верагодна, што прапанаваў свайму сябруку па вучылішчу пасаду на РТР.

Акрамя таго, у той самы час Андрэй Качура разам з карэспандэнтам РТР Анатолем Сауціным езьдзіў у Гомельскую вобласьць, дзе расейскія журналісты здымалі сюжэт для праграмы "Весці". Кажуць, што Качура езьдзіў туды ледзь не ў якасьці прадзюсэра РТР.

Праўда, сам Качура вышэйназваны факт адмаўляе. Кажа, што ён як працаваў, так і працуе ў прэс-групе УКДБ Беларусі па Менску й Менскай вобласьці. Працу на РТР яму не прапаноўвалі, і з карэспандэнтамі расейскага каналу ён езьдзіў па старому сяброўству. "З Яўгенам Равенка мы сапраўды разам навучаліся, - сказаў Яўген Качура. - У мяне шмат знаёмых і на РТР, і на НТВ. І Сауцін таксама мой сябра. Паколькі ён ніколі ня быў на Беларусі, я дапамагаў яму ў паездцы па Гомельскай вобласьці.

Наколькі мне вядома, Равенка не займаецца на РТР адміністратыўнай працай. Калі б прапанова працаваць прдзюсэрам да мяне паступіла ад Кузьміна - тады можна было б пра што-небудзь гаварыць. Даваў або не даваў Равенка рэкамендацыі - я не ведаю. Гэта яго асабістая справа. Мы з Жэнем аб працы не размаўлялі. Я наогул ніколі прынцыпіяльна не прасіўся на працу. А пасада прадзюсэра ў Менскім бюро РТР пакуль ня ўведзена".

Як усё будзе на самой справе - пакажа час.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: