Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Нацыянальны банк забараніў "Тэхнабанку" працаваць з валютай. Пакуль часова
11:13, 22/01/2001


 ПАЛIТЫКА 

Павел Шарамет: ад справы Завацкага адхілена шмат сьледчых, што працавалі над ёй з самага пачатку
11:12, 22/01/2001, Генадзь Барбарыч

Сітуацыя з расьследаваньнем зьнікненьня Зьміцера Завацкага становіцца крытычнай. Пра гэта 19 студзеня заявіў кіраўнік адзьдзелу спэцпраектаў ГРТ Павел Шарамет. Паводле зьвестак Шарамета, сьледчая група, якая займаецца расьсьледаваньнем зьнікненьня Завадзкага, а таксама іншымі цяжкімі злачынствамі, знаходзіцца на мяжы роспуску.

Рок-гільяціна-2000
11:11, 22/01/2001

Рэдакцыя газэтаў "Навінкі" і "Музыкальная газета" аб`явілі пра правядзеньне першай нацыянальнай акцыі разьвянчаньня аўтарытэтаў і прынесьлі гэтую акцыю ў тым ліку і ў інтэрнэт. Адрэса сайту - http://gil.tut.by/. Шляхам усенароднага галасаваньня будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях "Горшая група года", "Самы нецікавы альбом", "Самая няўдалая песьня", "Самы безсэнсоўны тэкст" і шмат іншых.

Panasonic і Sony у паніцы - ідзе "саюзны тэлевізар"
11:10, 22/01/2001

У 2001 годзе будзе выпушчана ня меньш мільёну тэлевізараў айчыннай вытворчасьці. Пра гэта заявіў 20 студзеня журналістам віцэ-прам`ер РФ Ільля Клябанаў. Паводле ягоных словаў, расейска-беларуская праграма "Саюзны тэлевізар" пачынае актыўна працаваць.

Больш за трэць сельгаспрадпрыемстваў Гомельшчыны - стратныя
11:09, 22/01/2001

Больш за трэць сельгаспрадпрыемстваў Гомельшчыны - прыкладна 150 гаспадарак - стратныя, фінансавы стан яшчэ каля 200 гаспадарак таксама набліжаеца да нулявой адзнакі рэнтабельнасьці. На думку старшыні Гомельскага аблвыканкаму Мікалая Вайцянкова, выказаную на прэс-канферэнцыі ў мінулую пятніцу, гэта сьведчыць пра тое, што трэба мяняць адміністрацыйныя рычагі кіраваньня АПК на эканамічныя.

У Савеце Эўропы зноў паўстае "беларускае пытаньне"
11:08, 22/01/2001

Палітычны камітэт Рады Эўропы на паседжаньні ў Страсбургзе 22-га ці 23-га студзеня ізноў будзе разглядаць беларускае пытаньне. Беларускае пытаньне - гэта статус "нацыянальнага сходу" Рэспублікі Беларусь у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Яшчэ ў студзені 1997 году бюро Парлямэнцкай асамблеі прыпыніла статус "адмыслова запрошанага" для найвышэйшага заканадаўчага органу Беларусі. Прычына - уплывовая міжнародная арганізацыя не прызнае вынікаў лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году.

Пра КДБ або добра, або зусім нічога
11:07, 22/01/2001, "Сегодня"

Як стала вядома "Сегодня", у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнка распрацаваны законапраэкт пра інфармацыйную бясьпеку. які паступіць на днях для разгледжаньня ў ніжнюю палату беларускага парлямэнту. Беларускі аналяг расейскай Дактрыны інфармацыйнай бясьпекі ідзе нашмат далей у справе "абароны нацыянальнага інфармпрасторы". Гэты дакумант падзяляе дзяржаўныя й незалежныя СМІ на два супрацьлеглыя бакі. Асаблівую ўвагу паборнікі інфармацыйнай бясьпекі на Беларусі надзяляюць расейскім СМІ.

Барадзін ужо нават задаволены амэрыканскай турмой
11:06, 22/01/2001

Затрыманьне ў ЗША дзяржсакратара "саюзнай дамовы" Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна - "гэта не палітычная справа", заявіў у інтэрв`ю "Інтэрфаксу" 20 студзеня амбасадар ЗША ў РФ Джэймс Коллінз. Паводле ягоных словаў, "гэта справа праваахоўных органаў, і нічога акрамя гэтага няма".

Домаш працягвае паездкі па Беларусі
11:05, 22/01/2001, Інфармацыйная служба ГА ЦМІ "Контур"

Сямён Домаш падтрыманы шматлікімі вядучымі грамадзкімі арганізацыямі Беларусі як адзіны кандыдат ад аб`яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 года, наведаў 20 студзеня Віцебск. Такія паездкі па Беларусі працягваюцца з восені мінулага года. На працягу дня спадар Домаш правёў шэраг сустрэчаў з лідэрамі і актывістамі грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяўВіцебска і Віцебскае вобласьці. А ўвечары ў кінатэатры "Мір" адбылася сустрэча Сямёна Домаша з палітычна актыўнай грамадзкасьцю горада. Сустрэча сабрала некалькі сотняў удзельнікаў і доўжылася 2 гадзіны.

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна. А яго сустрэча з Кучмам пад зрывам
11:04, 22/01/2001

Аляксанадар Лукашэнка ізноў наведае Маскву з рабочым візытам 23 студзеня. Яго першы ў гэтым годзе візыт у расейскую сталіцу адбыўся 15-16 студзеня, падчас якога ён адкрыў Дні Беларусі ў Расеі. А вось запланаваная на студзень сустрэча Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам, магчыма не адбудзецца. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Менску Анатоль Дронь, па словах якога, у Ківе незадаволены матар`яламі беларускіх дзяржаўных СМІ, дзе неаб`ектыўна расказваецца аб сытуацыі на Украіне.

Новы італьянскі амбасадар
11:03, 22/01/2001

прыбывае ў Менск 22 студзеня. Стэфана Бенаца, кар`ерны дыпламат, які займаў да прызначэньня ў Беларусь пасаду першага саветніка абасады Італіі ў Вашынгтоне, зьменіць на пасадзе кіраўніка італьянскага дыпляматычнага прадстаўніцтва свайго калегу Джавані Чэруці. Папярэднік спадара Бенаца прапрацаваў у Мінску амаль чатыры гады і адбыў на радзіму 20 студзеня.

Аказваецца Беларусь уваходзіць ў лідарчую дзесятку найменьш карумпаваных краінаў сьвету
11:02, 22/01/2001

Пра гэта заявіў 19 студзеня памочнік главы Беларусі Сяргей Посахаў. Паводле ягоных словаў, да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі, што адбылася ў італьянскім горадзе Палерма, паведамляе агенцтва БЕЛТА. На думку Посахава, той факт, што беларускае грамадзтва аднесена ў разрад найменьш карумпаваных, зьяўляецца вельмі важкім паказчыкам захоўваньня правоў і свабодаў нашых грамадзянаў, а таксама іх абароннасьці. Калі ўсе грошы ў краіне засяроджаны ў руках аднаго чалавека, лёкка гаварыць пра адсутнасьць карупцыі…

Грамадзкі транаспарт падаражэў на 50%
11:01, 22/01/2001

На 50 адсоткаў вырас з 20 студзеня кошт праезду ў грамадзкім транспарце Менску. Цяпер адна паездка па поўнаму тарыфу будзе каштаваць 60 рублёў (раней - 40), па ільготнаму - 30 (20). Адпаведна з лютага ў паўтара разы павялічыцца кошт праязных білетаў. Напрыклад, поўны праязны на ўсе віды транспарту падаражэе з 3200 да 4800 рублёў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: