Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грамадзкі транаспарт падаражэў на 50% 11:01, 22/01/2001
На 50 адсоткаў вырас з 20 студзеня кошт праезду ў грамадзкім транспарце Менску. Цяпер адна паездка па поўнаму тарыфу будзе каштаваць 60 рублёў (раней - 40), па ільготнаму - 30 (20). Адпаведна з лютага ў паўтара разы павялічыцца кошт праязных білетаў. Напрыклад, поўны праязны на ўсе віды транспарту падаражэе з 3200 да 4800 рублёў.
Нягледзячы на значны рост тарыфаў, гарадзкія пасажыраперавозкі па-ранейшаму далёкія ад акупнасьці. Яшчэ ў сьнежні кошт адной паездкі ў сталічнай "падземцы" складаў 128 рублёў.
Папярэдняе павышэньне тарыфаў на праезд у грамадзкім транспарце Мінска адбылося 15 траўня 2000 года (у два разы).