Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аказваецца Беларусь уваходзіць ў лідарчую дзесятку найменьш карумпаваных краінаў сьвету 11:02, 22/01/2001
Пра гэта заявіў 19 студзеня памочнік главы Беларусі Сяргей Посахаў. Паводле ягоных словаў, да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі, што адбылася ў італьянскім горадзе Палерма, паведамляе агенцтва БЕЛТА. На думку Посахава, той факт, што беларускае грамадзтва аднесена ў разрад найменьш карумпаваных, зьяўляецца вельмі важкім паказчыкам захоўваньня правоў і свабодаў нашых грамадзянаў, а таксама іх абароннасьці. Калі ўсе грошы ў краіне засяроджаны ў руках аднаго чалавека, лёкка гаварыць пра адсутнасьць карупцыі…