Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна. А яго сустрэча з Кучмам пад зрывам 11:04, 22/01/2001
Аляксанадар Лукашэнка ізноў наведае Маскву з рабочым візытам 23 студзеня. Яго першы ў гэтым годзе візыт у расейскую сталіцу адбыўся 15-16 студзеня, падчас якога ён адкрыў Дні Беларусі ў Расеі. А вось запланаваная на студзень сустрэча Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам, магчыма не адбудзецца. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Менску Анатоль Дронь, па словах якога, у Ківе незадаволены матар`яламі беларускіх дзяржаўных СМІ, дзе неаб`ектыўна расказваецца аб сытуацыі на Украіне.
Як не дзіўна, тон такім матар`ялам задаў сам глава дзяржавы. На выступах розных паседжаньняў, Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Леанід Кучма блізкі да імпічмэнту, нягледзечы на праводзімую ім празаходнюю палітыку. У адной з тэлепраграмаў Лукашэнка заявіў, што ён будзе самым незалежным кандыдатам на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах у адрозьненьні ад Леаніда Кучмы, які залежыць ад сваіх алігархаў.
Такога кшталту выказваньні главы дзяржавы й выступленьні дзяржаўных СМІ накладаюць апячатак на адносіны Менску й Кіева. мясцовыя назіральнікі мяркуюць, што па гэтай прычыне не называецца дакладная дата запланаванай сустрэчы дзух прэзыдэнтаў у Чарнігаве. Дапламаты на пытаньні журналістаў паводле адтэрміновак адказваюць, што яшчэ не да канца прапрацаваныя пытаньні, якія павінны абмяркоўваць главы дзяржаваў.