Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пра КДБ або добра, або зусім нічога 11:07, 22/01/2001, "Сегодня"
Як стала вядома "Сегодня", у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнка распрацаваны законапраэкт пра інфармацыйную бясьпеку. які паступіць на днях для разгледжаньня ў ніжнюю палату беларускага парлямэнту. Беларускі аналяг расейскай Дактрыны інфармацыйнай бясьпекі ідзе нашмат далей у справе "абароны нацыянальнага інфармпрасторы". Гэты дакумант падзяляе дзяржаўныя й незалежныя СМІ на два супрацьлеглыя бакі. Асаблівую ўвагу паборнікі інфармацыйнай бясьпекі на Беларусі надзяляюць расейскім СМІ.
Як вынікае з гэтага дакуманта, "шкодны інфармацыйны ўплыў" незалежнай прэсы "замбіруе электарат". Згодна праэкту кантроль за праходжаньнем інфармацыі, што распаўсюджваецца ў незалежных СМІ, павінны ажыцьцяўляць спэцыяльныя службы ў асобе Савета бясьпекі, МУС і КДБ.
Цээнзары будуць рупліва адсьлежваць усю інфармацыю, што мае адносіны да іх дзейнасьці. Зараз, калі любы журналіст захоча напісаць пра спэцслужбы, ён абавязаны папярэдне паведаміць пра зьмест матар`ялу, пасьля даць артыкул на суд цэнзараў і атрымаць дазвол на публікацыю.
Няма нічога дзіўнага, што гэты законапрэкт зьявіўся менавіта зараз. На верасень гэтага года прызначаны прэзыдэнцкія выбары. Аляксандар Лукашэнка ўжо заявіў пра сваю "безагаворачную перамогу й знаходжаньне на прэзыдэнцкім посце на бліжэйшыя чатырнаццаць гадоў". У сувязі з гэтым ня выключана, што ў красавіку-траўні будзе адключаны не толькі расейкі тэлевізійны канал НТВ, але й абмежаваны паступленьні друкаваных расейскіх СМІ на Беларусь. Дарэчы, ужо рыхтуецца дэкрэт прэзыдэнта пра тое, што з 1 чэрвеня 2001 года ўсе замежныя друкаваныя выданьні павінны прайсьці перарэгістрацыю. У сувязі з гэтым чакаецца, што многія недзяржаўныя выданьні ня здолеюць перарэгістравацца з-за высокай пошліны.