Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Савеце Эўропы зноў паўстае "беларускае пытаньне"
11:08, 22/01/2001

Палітычны камітэт Рады Эўропы на паседжаньні ў Страсбургзе 22-га ці 23-га студзеня ізноў будзе разглядаць беларускае пытаньне. Беларускае пытаньне - гэта статус "нацыянальнага сходу" Рэспублікі Беларусь у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Яшчэ ў студзені 1997 году бюро Парлямэнцкай асамблеі прыпыніла статус "адмыслова запрошанага" для найвышэйшага заканадаўчага органу Беларусі. Прычына - уплывовая міжнародная арганізацыя не прызнае вынікаў лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году.

З той пары ўлады Беларусі просяць разглядзець пытаньне пра вяртаньне страчанага статусу, і структуры Парлямэнцкай асамблеі штогод яго разглядаюць. Пры гэтым штораз канстатуюць, што перагледзець рашэньне немагчыма, бо Беларусь моцна адстае ад стандартаў Рады Эўропы што да плюралістычнай дэмакратыі, вяршынства права і правоў чалавека.

Апошні разгляд адбыўся роўна год таму - асамблея абмеркавала даклад Вольфганга Бэрандта й пацьвердзіла свае ранейшыя высновы. Традыцыйна ў Страсбургу выкладалі свой погляд на сытуацыю ў Беларусі дзьве беларускія дэлегацыі - ад Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня і ад гэтак званай Палаты прадстаўнікоў 1-га скліканьня.

Сёлета на паседжаньне таксама запрошаныя дзьве дэлегацыі - адна ад гэтак званай Палаты 2-га скліканьня, другая ж - не ад Вярхоўнага Савету, а ад палітычнай апазыцыі. Гэта экс-прам`ер Міхаіл Чыгір, лідар жаночай партыі Валянціна Палевікова, віцэсьпікер Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька. Ў Стразбург былі запрошаныя таксама лідар"Рэгзянальнай Беларусі" Сямён Домаш і старшыня прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык, аднак яны адмовіліся ехаць, спаслаўшыся на занятасьць.

З боку палаты ў склад дэлегацыі ўвайшлі экс-дэмакраты Абрамава й Навасяд, што спрабавалі сарваць восеньскі байкот выбараў у "парлямэнт" з боку дэмсілаў краіны. Узначальвае "палатачнікаў" сябра Лукашэнка Уладзімер Канаплёў. Ва ўладаў ёсьць рэальны шанец паспрабаваць зьмяніць становішча з непрызнаньнем палаты ў ПАСЭ. Гэты шанец, на думку назіральнікаў, з`явіўся з-за інтрыгаў той часткі эўрапэйскіх краінаў, якім выгадна існаваньне рэжыму Лукашэнка па прычыне нейкіх грашовых і палітычных інтарэсаў у нашшым рэгіёне.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: