Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Panasonic і Sony у паніцы - ідзе "саюзны тэлевізар" 11:10, 22/01/2001
У 2001 годзе будзе выпушчана ня меньш мільёну тэлевізараў айчыннай вытворчасьці. Пра гэта заявіў 20 студзеня журналістам віцэ-прам`ер РФ Ільля Клябанаў. Паводле ягоных словаў, расейска-беларуская праграма "Саюзны тэлевізар" пачынае актыўна працаваць.
"Паміж прадпрыемствамі Расеі й Беларусі наладжваецца вельмі сур`ёзная кааперацыя", падкрэсьліў віцэ-прам`ер, паведамляе Lenta.ru. Клябанаў сказаў, што вытворчасьць расейскіх тэлевізараў будзе год ад году павялічвацца. Ён адзначыў, што ў 2005 годзе плануецца выйсьці на аб`ём тэлевізараў расейскай вытворчасьці ў 7-9 мільёнаў штук у год.
Праграма "Саюзны тэлевізар" па адраджэньні айчыннай тээлепрамысловасьці й выцясьненьні замежных вытворцаў была прынята Расеяй і Беларусьсю яшчэ ў 1997-98 гадах. З году ў год яна не выконвалася з- за няздольнасьці адзінага вытворцы кінескопаў - Варонежскага "ВЭЛТ" - выйсьці з фінансавага крызісу. Два гады таму гэтае прадпрыемства кінула нідэрландзкая Philips, якая ў свой час мела планы зрабіць ВЭЛТ найбуйным у Эўропе вытворцам электронных лучавых трубак, аднак пасьля адмовілася ад іх.