Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэдакцыя газэтаў "Навінкі" і "Музыкальная газета" аб`явілі пра правядзеньне першай нацыянальнай акцыі разьвянчаньня аўтарытэтаў і прынесьлі гэтую акцыю ў тым ліку і ў інтэрнэт. Адрэса сайту - http://gil.tut.by/. Шляхам усенароднага галасаваньня будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях "Горшая група года", "Самы нецікавы альбом", "Самая няўдалая песьня", "Самы безсэнсоўны тэкст" і шмат іншых.
Публічнае гільятынаваньне пераможцаў адбудзецца пры вялікім зборы журналістаў і цікаўных гледачоў у пачатку лютага. На шоў будуць запрошаны лідары беларускага року, кіраўніцтва вядучых кампаніяў гуказапісу й музыкальныя журналісты.
Арганізатары запрашаюць кожнага прыняць удзел у вызначэньні самых павальных рокпраэктаў беларускай сцэны 2000 года.